Учащиеся СШ№2 г. п. Бешенковичи посетили Минск

Письмо в газету

На вясновых канікулах навучэнцам 4, 5, 6 класаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. п. Бешанковічы» пашчасціла адправіцца з экскурсіяй у г. Мінск з наведваннем мемарыяльнага комплексу «Хатынь», Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і дэльфінарыя «Nemo».
     Ад’езд быў запланаваны на 6 гадзін раніцы. Да месца збору дзеці падыходзілі сонныя, але як толькі аўтобус крануўся, ўсе імгненна ажывіліся. На працягу ўсёй дарогі аўтобус быў напоўнены смехам і вясёлымі размовамі. Аднак, калі прыехалі ў Хатынь, нават самыя шумныя і няўрымслівыя хлопцы прыціхлі. Балюча было слухаць пра тое, колькі пакут прыйшлося перажыць нашаму народу падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ушанаваўшы хвілінай маўчання памяць загінулых, мы адправіліся далей.
     Незабыўныя ўражанні засталіся ў дзяцей ад наведвання Нацыянальнай бібліятэкі. Але больш за ўсё спадабалася аглядная пляцоўка, якая знаходзіцца на даху гэтага незвычайнага будынка.
     І нарэшце, усе былі ў прадчуванні прадстаўлення, якое чакала ў дэльфінарыі. Праграма аказалася вельмі насычанай. Дэльфіны скакалі праз кольцы, прыносілі мячы, каталі сваіх трэнераў.
     У выніку паездкі школьнікі атрымалі велізарную колькасць незабыўных уражанняў і эмоцый.
Таццяна ШЧУКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
 СШ №2 райцэнтра.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *