В Соржицком сельсовете Бешенковичского района благоустраивают памятники

К 75-летию с начала Великой Отечественной войны

 З нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны Соржыцкі сельвыканкам з асаблівым клопатам падышоў да добраўпарадкавання мемарыялаў і памятных месцаў, што звязаны з падзеямі гадоў ваеннага ліхалецця.
     Па словах старшыні сельвыканкама Мікалая Аляксеевіча Аляксеенкі, на тэрыторыі сельсавета налічваецца 11 помнікаў і месцаў воінскай славы: стэла на месцы злучэння двух франтоў, помнік воінам-землякам у Забеллі, абеліск на месцы танкавых баёў у Чарнагосці, помнік невядомаму афіцэру ў в. Качына і іншыя. Усе яны напярэдадні Дня Перамогі добраўпарадкоўваюцца і прыводзяцца ў парадак.
     З нагоды гэтага вялікага свята ў Соржыцкім сельсавеце чакаюць гасцей з постсавецкай прасторы. Таму вырашана правесці капітальны рамонт двух воінскіх пахаванняў –  брацкіх магіл у Задарожжы і Дуброве.
     На гэтыя мэты з раённага бюджэту выдаткаваны 80 мільёнаў рублёў. Капітальны рамонт мемарыялаў узяў на сябе раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва. У Задарожжы запланаваны аб’ём работ выкананы ўжо на 70%. Абноўлены пастамент, заменена агароджа, зроблена планіроўка тэрыторыі, убраны хмызняк.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *