Нашай памяці вечны агонь відэажурнал для школьнікаў райцэнтра

Событие

Кожнае пакаленне мае сваё ўспрыманне Вялікай Айчыннай вайны. Для моладзі – гэта гісторыя, якую мы пазнаём з кніг, фільмаў і расказаў-успамінаў ветэранаў. А для нашых дзядоў і прадзедаў – незабыўнае горкае мінулае. Даты 22 чэрвеня 1941 года і 9 мая 1945 года назаўжды застануцца ў памяці нашага народа.


Чым далей адыходзяць ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тым менш застаецца сведкаў тых суровых і страшных падзсй. Цяжка ў гэта паверыць, але вайну выйгралі звычайныя людзі, якія проста жадалі жыць, любіць i ствараць сем’і… І ніхто з іх не хацеў паміраць. Таму, калі прыйшоў час, шмат хто з беларусаў зрабіў свой выбар i стаў на абарону роднай зямлі. Іх лінія фронта праходзіла ў тыле ворага.


З нагоды памятных дат супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі для школьнікаў райцэнтра відэажурнал «Нашай памяці вечны агонь», дзе больш падрабязна расказалі пра партызанскі рух і паказалі відэафільмы «Брэсцкая крэпасць», «Блакада Ленінграда», «Хатынь».


– Істотную дапамогу ў барацьбе савецкага народа супраць гітлераўскай Германіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны аказаў партызанскі рух, – расказала школьнікам бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі Н. М. Карнакова. – Зусім хутка мы з вамі будзем святкаваць 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнiкаў. Менавіта таму мы падрыхтавалі да прагляду шэраг кароткаметражных фільмаў. Стваральнікі карцін паставілі перад сабой задачу аб’ектыўна адлюстраваць падзеі гэтай страшнай старонкі гісторыі. У фільмах выкарыстоўваецца вялікая колькасць дакументальных кадpaў, выкананых ваеннымі карэспандэнтамі ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Яны закліканы навучыць людзей паважаць гісторыю, шанаваць подзвігі салдат Перамогі і берагчы мір, як нязменную каштоўнасць чалавецтва.


Дарэчы, бібліятэкары арганізавалі некалькі кніжных выстаў, прысвечаных памятнай даце. Напрыклад, на абанеменце працуе выстава-прагляд «Прачытай кнігу пра вайну», а ў чытальнай зале бібліятэкі – «Свята 9 мая. Памяць назаўжды».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *