На базе Бачэйкаўскай сярэдняй школы працаваў аздараўленчы лагер Сонейка

Письмо в газету

Дваццаць пяць хлопчыкаў і дзяўчынак адпачывалі ў аздараўленчым лагеры «Сонейка», што працаваў на базе Бачэйкаўскай сярэдняй школы. Гэта два атрады: «Вясёлыя рабяты», у які ўваходзілі малодшыя вучні, і «Новае пакаленне» – старэйшыя.


Хутка праляцела лагерная змена, насычаная цікавымі мерапрыемствамі, спартыўнымі спаборніцтвамі, незабыўнымі сустрэчамі. Ідэалагічна-выхаваўчая работа ў лагеры праводзілася згодна з тэматычным планам. Дзень дзяцінства наладзілі работнікі СДК: забаўляльная праграма прадугледжвала заахвочванне кожнага ўдзельніка ў шчаслівай краіне дзяцінства. У Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя «Дарогамі вайны», у Дзень прававых ведаў – гутарка «Твае правы і абавязкі». Дзень піянерыі адзначылі піянерскім святам «Мы – патрыёты» і працоўнай аперацыяй «Абеліскі». У лагеры працавалі гурткі «Дамавёнак», «Разьбяр», «Next».


Гэта няпоўны пералік спраў, якія прайшлі ў лагеры. Сумаваць было некалі, кожны знаходзіў сабе справу па душы.


А закончылася змена святам «Да пабачэння, лагер!», падчас якога дзеці атрымалі падарункі і ўзнагароды.


Карына Жыгун, член гуртка «Юны журналіст» Бачэйкаўскай сярэдняй школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *