XXIII Международный конкурс исполнителей эстрадной песни Витебск-2014 превратится в целое шоу

Новости района

Механізатары УП «Вядзерава» першымі ў раёне пачалі ўборку траў першага ўкосу. Яны адразу выйшлі ў лідары сярод астатніх сельгаспрадпрыемстваў Прыдзвіння. На канец мінулага тыдня гаспадарка запісала на свой рахунак 26,3 працэнта ўбраных плошчаў траў. Для параўнання, на другім месцы былі корманарыхтоўшчыкі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», дзе скошана пакуль
10,5 працэнта ад запланаванага.


На касавіцы ў вядзераўцаў працуе шмат рознай тэхнікі.


– Напрыклад, на касьбе траў заняты тры касілкі «Крона» нямецкай вытворчасці, якімі кіруюць вопытныя і спрактыкаваныя механізатары Уладзімір Іванавіч Семянькоў-малодшы, Яўген Уладзіміравіч Леаненка і Алег Рыгоравіч Чунаеў, – расказвае галоўны інжынер гаспадаркі Аляксандр Пятровіч Лучанок. – Не займаць вопыту і спрыту і астатнім удзельнікам корманарыхтоўкі. У прыватнасці, вадзіцелям і трактарыстам, што заняты на адвозцы правяленай зялёнай масы, Сяргею Уладзіміравічу Бутанаву, Уладзіміру Іванавічу Семянькову, Аляксандру Рыгоравічу Чунаеву, Івану Уладзіміравічу Леаненку, Уладзіміру Леанідавічу Сазонаву, Сяргею Леанідавічу Іванову. З граблямі заняты механізатар Руслан Міхайлавіч Ярмоленка. Акрамя гэтага ў корманарыхтоўцы прымаюць удзел два кормаўборачныя камбайны «КВК-800». На іх працуюць таксама руплівыя механізатары – Аляксандр Іванавіч Архіпаў і Уладзімір Уладзіміравіч Пестуноў. Кожны стараецца зрабіць як мага больш. І ім гэта ўдаецца.


– Тэмп на касавіцы ўзялі добры, надвор’е спрыяе, трава хутка сохне, – гаворыць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Фёдаравіч Краўчанка. – Скошана 210 гектараў пры плане 800. Закладзена ў траншэю амаль 500 тон сенажу. Патрэбна ж назапасіць усяго 7300 тон гэтага віду корму. Канвеер корманарыхтоўкі дзейнічае зладжана, а галоўнае – эфектыўна. Наладжана харчаванне ўсіх удзельнікаў корманарыхтоўкі.


На трамбоўцы зялёнай масы на траншэі ў Вядзераве зладжана працавалі адначасова два трактары – «Амкадор» Леаніда Фёдаравіча Іванова і «МТЗ-3022» Аляксея Ігаравіча Дзенісенкі.


Касавіца ў гаспадарцы, як і ў цэлым ў раёне, набірае тэмпы. З кожным днём прыбаўляецца корму ў траншэях, растуць і лічбы кармавых адзінак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *