З крытыкай згаджаюцца не ўсе

Ваш защитник – «Зара»

10 чэрвеня 2014 года ў газеце «Зара» быў апублікаваны крытычны матэрыял «То там, то тут горы смецця растуць», у якім прыводзіліся факты парушэння асобнымі грамадзянамі заканадаўства аб зямлі. Яркім дадаткам да матэрыялу сталі фотаілюстрацыі. На адной з іх «красавалася» прыдамавая тэрыторыя на вуліцы Зарэчнай у аграгарадку Вярхоўе. Гаспадар тут не спяшаўся прыбрацца.


Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі старшыню Вярхоўскага сельвыканкама З. І. Сляскую. Зінаіда Іванаўна адзначыла, што яшчэ ў маі землеўпарадкавальнай службай райвыканкама ўладальніку дома Д. А. Леўшыну было выдадзена прадпісанне на ўхіленне выяўленых у ходзе праверкі парушэнняў. А гэта нямэтавае выкарыстанне зямельнага ўчастка, захламленне яго металаломам, зарастанне пустазельнай і хмызняковай расліннасцю.


– У выпадку невыканання прадпісання гаспадар домаўладання будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, – дадала Зінаіда Іванаўна.


* * *


А вось кіраўнік КФГ «Нектар» А. М. Шыловіч з крытыкай у адрас сваёй гаспадаркі, якая таксама прагучала ў матэрыяле «То там, то тут горы смецця растуць», не згодны. Анатоль Мікалаевіч сцвярджае, што беспарадак на тэрыторыі КФГ ў вёсцы Янаўшчына, які быў зафіксаваны работнікамі землеўпарадкавальнай службы, з’яўляўся «працоўным».


– Так як у гаспадарцы няма спецыяльна абсталяванага памяшкання для зімовага захоўвання насення бульбы, на час халадоў гародніна закопваецца ў капцы, – тлумачыць А. М. Шыловіч. – Іх непрывабны стан на момант праверкі камісіяй можна патлумачыць. Капец ужо быў адкрыты, пасля пераборкі бульбы на ноч ён зноў закрываўся саломай і плёнкай, а для гэтага ўжываліся падручныя сродкі. Яны, а таксама дровы, прызначаныя для разагрэву ежы, коўш ад трактара, прыстасаваны для часовага складзіравання смецця, – усё разам і выклікала ўражанне беспарадку. Але ж гэта сельская гаспадарка, той, хто працуе ў гэтай галіне, ведае, што ў разгар вяснова-палявых работ на кошт золата не тое што кожны дзень, а кожная гадзіна. Дзесьці штосьці зламалася, пакінута, разабрана – магчымы ўсякія непрадбачаныя сітуацыі.


Пасля завяршэння пасадкі бульбы тэрыторыя гаспадаркі была прыбрана.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *