На базе СФ Вядерево прошёл семинар

Заботы сельские

На базе сельгаспрадпрыемства «Вядзерава» праведзены раённы семінар-нарада. На ім прысутнічалі намеснікі начальніка і спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і ветурачы, галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў раёна.


На семінары былі разгледжаны такія важныя пытанні, як падрыхтоўка механізаваных майстэрняў да работы ў зімовых умовах, ход стойлавага ўтрымання жывёлы, падрыхтоўка да масавых расцёлаў. Гаварылася і пра рэзервы павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і яе якасць.
     У рабоце семінара прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Л. К. Пянькоўскі.
     Пачалі з агляду рамонтнай майстэрні гаспадаркі.
     – Такія майстэрні – залог поспеху вясной, калі тэхніка выйдзе ў поле, – заўважыў кіраўнік раёна. – Тут можна з поспехам рамантаваць і плугі, і культыватары, і бароны, і сеялкі. Толькі рамонтнікам трэба стварыць усе ўмовы для нармальнай і эфектыўнай работы, каб чалавек мог пагрэцца, памыць рукі, папіць гарбаты. І да водпуску рамонтнікаў трэба падыходзіць разумна: адрамантаваў замацаваную тэхніку, прычапны інвентар – ідзі на адпачынак. Няма часова запчастак – таксама можна адпусціць рабочага, а з’явіліся яны – тут жа адазваць механізатара, каб працягваць рамонт…
     Дырэктар гаспадаркі В. С. Бярозка расказаў прысутным аб тым, як ідзе рамонт тэхнікі.
     – Глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку плануем адрамантаваць да канца года. У гэтым плане шмат чаго зроблена, – адзначыў Васіль Сцяпанавіч. – Ёсць людзі, якія  плённа працуюць на рамонце. Праўда, ёсць і пэўныя цяжкасці. Аднак усе пытанні стараемся вырашаць аператыўна і ў комплексе.
     На машынным двары Леанід Канстанцінавіч звярнуў увагу на адрамантаваны культыватар «КЧ-5,1».
     – Такая тэхніка вельмі высокапрадукцыйная і яе трэба мець хаця б па дзве адзінкі ў кожнай гаспадарцы, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.
     Пра ход зімоўкі, рацыёны кармлення, прыгатаванне кормасумесі, прагулкі, перагрупоўкі жывёлы пры наведванні фермаў у Вядзераве і Чанавічах падрабязна расказала аграрыям галоўны заатэхнік гаспадаркі Зінаіда Генадзьеўна Клачкова.
     Шмат карыснага пачулі ўдзельнікі семінара ад спецыялістаў упраўлення райсельгасхарчу і падведамасных арганізацый. З іх парад можна было пераняць многае, каб укараніць непасрэдна ў сябе на месцах.
     Семінар стаў сапраўднай школай вучобы майстэрству дабівацца высокіх сярэднясутачных надояў і прываг, асабліва для маладых спецыялістаў гаспадарак. І такія мерапрыемствы, па словах старшыні райвыканкама Л. К. Пянькоўскага, сталі традыцыйнымі, паколькі бачна іх эфектыўнасць.
     Чарговы семінар пройдзе ў «Свіціне-ВМК».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *