Сельхозпредприятия Бешенковичского района заготавливают минеральные удобрения

Заботы сельские

Да веснавой сяўбы, здаецца, яшчэ далекавата. Але час прабяжыць хутка і беспаваротна. Таму пра будучы ўраджай сапраўдныя гаспадары думаюць ужо цяпер.     – Пад яравую сяўбу 2015 года аграрыям Прыдзвіння неабходна мець амаль 9 тысяч тон мінеральных угнаенняў у дзеючым рэчыве. У прыватнасці, азотных – 3700 тон, фосфарных


– 1710 тон, калійных – 3550 тон у дзеючым рэчыве, – расказвае галоўны аграхімік раёна Святлана Аляксандраўна Крышына. – Вядзецца планавая работа па заключэнні дагавораў з пастаўшчыкамі мінеральных угнаенняў. Іх размяркоўваем паміж сельгаспрадпрыемствамі ў адпаведнасці з плошчай пашы, сенакосаў і бала ўрадлівасці глебы, словам, зыходзячы з агульнага бала кадастравай ацэнкі.
     Ужо назапашана 1073 тоны мінеральных угнаенняў або 12 працэнтаў ад неабходнага. Па відах угнаенняў: 19 працэнтаў азоту, 9 працэнтаў фосфару і 6 працэнтаў калію. Да пачатку веснавых палявых работ патрэбная колькасць угнаенняў будзе абавязкова назапашана.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *