Изменены сроки выплаты пенсий

Новости района

Думаеце ўлетку хадзіць у школу нецікава? А вось і не! У прышкольных лагерах адпачываюць лепш, чым дома. Тут ёсць сябры, забавы, магчымасць пазнаёміцца з новымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, нечым новым і цікавым, добрае і смачнае харчаванне, а галоўнае, ніякіх урокаў.


– Наш лагер працуе ў другую змену, з 6 па 29 ліпеня, – расказала дырэктар Вярхоўскай СШ Людміла Ігараўна Шведава. – Прымаць дзетак пачынаем з 8 гадзін раніцы. Дзеці з задавальненнем ідуць у лагер. Ён называецца «Сонейка». У атрадзе 18 чалавек. Тут сабраліся вучні з першага па шосты клас.


Кожны новы дзень у лагеры прысвечаны пэўнай тэме. Такая разнастайнасць вельмі падабаецца дзецям, і яны з задавальненнем прымаюць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах. Сярод іх ёсць такія святы, як «Дзень аграгарадка», «Дзень самакіравання», на якім быў абраны прэзідэнт – Мікіта Яначкін. Асабліва важным лічым «Дзень Беларусі», прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі.


Дзень у «Сонейку» праходзіць плённа і весела, неўпрыкмет настае 17 гадзін і ўсе ідуць дадому. Дзеці з нецярплівасцю чакаюць наступнага дня, каб ізноў сустрэцца са сваімі сябрамі і важатымі.


Для кожнага дзіцяці школьны лагер адкрываецца сваёй гранню: нехта знаходзіць новых сяброў, нехта адкрывае ў сабе новыя творчыя здольнасці, нехта пазнае, што працаваць – гэта цікава, а нехта вучыцца не засмучацца пры паражэннях. Спадзяёмся, што дні, праведзеныя ў летнім лагеры, надоўга запомняцца дзецям і ва ўспамінах застануцца незабыўныя ўражанні аб адпачынку ў «Сонейку».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *