В Бешенковичах прошло празднование Щедрого вечера и Старого Нового года

2017 год - Год науки

Традыцыя адзначаць Стары Новы год ідзе ад разыходжання Юліянскага календара (ці інакш календара «старога стылю») і Грыгарыянскага календара – таго, па якім цяпер жыве практычна ўвесь свет. Гэта рэдкі гістарычны феномен, дадатковае свята, якое атрымалася ў выніку змены летазлічэння.


У сувязі з гэтым мы адзначаем два Новых года – па старым і новым стылі. Такім чынам, у ноч з 13 на 14 студзеня кожны можа дазволіць сабе «дасвяткаваць» самае любімае свята. Бо для многіх вернікаў Стары Новы год мае асаблівае значэнне, паколькі ад душы адсвяткаваць яго яны могуць толькі пасля заканчэння Каляднага посту.


Вечар напярэдадні Старога Новага года носіць назву Шчадрэц ці Шчодры вечар. Святкаванне яго вядзецца ад старажытнага, верагодна, яшчэ дахрысціянскага звычаю. Правесці разам Шчодры вечар землякоў запрасілі работнікі Астровенскіх СДК, школы мастацтваў і бібліятэкі, якія падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне.


Дзея разгарнулася на імправізаванай сцэне на цэнтральнай плошчы Бешанковіч. І хоць на вуліцы замест снегу і марозу былі лужыны з галалёдам і сырасць, гэта не спалохала людзей, якія пажадалі далучыцца да свята ля елкі.


Па сцэнарыі, гаспадары Сцяпан і Ганна змагаліся з інтрыгамі Чорта і сустракалі калядоўшчыкаў з Казой, Цыганкай, Звездаром, Механошай і Музыкантам. Шчадруючыя прыйшлі ў дом з добрымі пажаданнямі, вясёлымі песнямі, танцамі, шчадроўкамі і жартамі. Гаспадары не скупіліся на пачастункі, надзялялі калядоўшчыкаў салам, каўбасамі, сырам, блінамі, рознымі прысмакамі.


Працягам святочнай праграмы стаў калядны канцэрт, які доўжыўся амаль 2 гадзіны. Добры настрой гасцям свята дарылі самадзейныя артысты Задарожскага і Драздоўскага СДК, ансамбль «Ульяначка», вакалісты раённага Цэнтра культуры.


Шчадрэц атрымаўся багатым на пажаданні здароўя, шчасця, заможнасці. Спадзяёмся, што і ўвесь 2015-ы год пройдзе для прыдзвінскага краю і яго жыхароў без турбот і смутку, будзе шчодрым на радасць, усмешкі і шчасце, прынясе дабрабыт, мір і стабільнасць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *