В Бешенковичах ветераны электросвязи получили подарки

Общество

– Наша прафсаюзная арганізацыя ніколі не забывае пра ветэранаў раённага вузла электрычнай сувязі і заўсёды надзяляе іх увагай, – расказвае старшыня прафкама РУЭС Святлана Валер’еўна Трубецкая. – Іх у нас 18 чалавек. Перш чым пайсці на заслужаны адпачынак, кожны добрасумленна адпрацаваў на сваім рабочым месцы не адно дзесяцігоддзе, прымнажаючы вытворчыя здабыткі прадпрыемства.


Штогод нашы заслужаныя ветэраны атрымліваюць каштоўныя падарункі, грашовыя заахвочванні, паштовыя віншаванні. Гэта робіцца напярэдадні кожнага свята, будзь то Новы год, Дзень пажылых людзей, Першамай, Дзень Незалежнасці, Дзень Перамогі, Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.


Трэба аддаць належнае прафсаюзнай арганізацыі, якая сумесна з адміністрацыяй вузла электрасувязі павіншавала сваіх былых работнікаў з Новым 2015-м годам.


– Кожны з непрацуючых пенсіянераў у якасці падарунка атрымаў радыёпрыёмнік беларускай вытворчасці коштам 186 тысяч рублёў і грашовую прэмію ў памеры 300 тысяч рублёў, – працягвае Святлана Валер’еўна. – Думаецца, што з такімі падарункамі можна не сумаваць у новым годзе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *