В Бешенковичском районе стартовала декларационная кампания

Новости района

Азімы рапс – каштоўная алейная і кармавая культура, крыніца высакаякаснага расліннага алею і кармавога бялку. У сусветнай сельскагаспадарчай вытворчасці на яго долю прыпадае больш за 16% агульнай плошчы пасеваў алейных культур і каля 15% сукупнай вытворчасці расліннага алею.


Вырошчванню гэтай культуры надаюць асаблівую ўвагу і ў нашым раёне. Сёлета азімым рапсам ў гаспадарках занята 790 гектараў. Першымі да яго ўборкі прыступілі прадстаўнікі УП «Вядзерава». За дзень спарадкавана 27 гектараў, намалочана 48 тон насення рапсу.


Раёну ў гэтым годзе даведзена заданне па здачы насення рапсу ў аб’ёме 1700 тон. Ён будзе пастаўлены на ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод», які з’яўляецца найбуйнейшым на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вытворцам сырога (нерафінаванага) расліннага алею.


Дарэчы, рапсавы алей – высокакаларыйны прадукт, шырока выкарыстоўваецца ў натуральным выглядзе ў харчовай прамысловасці для вытворчасці маргарынаў і маянэзаў, у кансервавай і касметычнай – як аналаг аліўкавага алею. З пункту гледжання фізіялогіі харчавання чалавека рапсавы алей мае перавагу перад іншымі алеямі, так як змяшчае ўсе фізіялагічна важныя кіслоты ў аптымальных суадносінах.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *