Два представителя Бешенковиччины по итогам работы за 2014 год стали лауреатами звания Человек года Витебщины

Новости района

У Беларусі 23 ліпеня стартаваў збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Гэты этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 21 жніўня ўключна.


Збор подпісаў можа праводзіцца ў форме пікетавання. Дазвол на такі пікет не патрэбны, калі ён арганізуецца ў месцы, не забароненым мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Напрыклад, у Бешанковічах пікетаванне забаронена на адлегласці меншай за 20 метраў ад будынкаў Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, пракуратуры і суда Бешанковіцкага раёна, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.


Нагадаем, што пры зборы подпісаў забараняецца прымушэнне і ўзнагароджанне выбаршчыкаў. Члены ініцыятыўных груп не маюць права пры зборы подпісаў раздаваць выбаршчыкам друкаваныя матэрыялы.


Як паведамлялася раней, Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Таццяны Караткевіч, Анатоля Лябедзькі, Віктара Цярэшчанкі, Жанны Раманоўскай і Мікалая Улаховіча.


Для таго, каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Пры гэтым канкрэтны грамадзянін Беларусі мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але ён не можа падпісвацца два і больш разоў за аднаго прэтэндэнта.


Пікетаванне для збору подпісаў можа праводзіцца з 8 да 22 гадзін. Убачыць пікеты ў мінулыя выхадныя можно было і ў райцэнтры.


Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі вялі члены Бешанковіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (на здымку), прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «БРСМ». Жыхары раёна з цікавасцю аднесліся да гэтага этапа выбарчай кампаніі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *