У Бешанковічах прамыя лініі праводзяцца рэгулярна

Актуально

«Прамыя лініі» ў раёне сталі ўжо традыцыйнымі – кожную суботу на працягу трох гадзін на сувязі з жыхарамі Прыдзвіння знаходзяцца па графіку старшыня раённага выканаўчага камітэта, яго намеснікі, кіраўнік справамі райвыканкама, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў. Усяго з пачатку 2015 года адбылося 15 «прамых ліній», на «гарачы тэлефон» паступіла 36 званкоў.
Напрыклад, у суботу, 18 красавіка, на сувязі з прыдзвінцамі быў першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення райсельгасхарчу С. Г. Акуневіч.
За тры гадзіны Сяргею Генадзьевічу паступіла чатыры званкі. У прыватнасці, першае пытанне датычылася  дадатковай устаноўкі «спячых паліцэйскіх» у вёсцы Белае Астровенскага сельсавета, другое – магчымасці здаць цяля, трэцяе – устаноўкі дадатковай водаразборнай калонкі ў вёсцы Сініцы Соржыцкага сельсавета. Апошняе, чацвёртае пытанне, якое паступіла з вёскі Жарнасекава Бачэйкаўскага сельсавета, узнімала праблему агароджы існуючага палігона цвёрдых бытавых адыходаў, паколькі вецер разносіць смецце і істотна забруджвае тэрыторыю вакол бліжэйшай хаты, двор і агарод гаспадара.
Кожны званок  на «прамую лінію» быў зафіксаваны ў спецыяльным журнале. Сяргей Генадзьевіч Акуневіч паабяцаў кожнаму заяўніку, што на месца выедзе адпаведная камісія і толькі потым будзе прынята канчатковае рашэнне па таму ці іншаму пытанню, аб чым людзям паведамяць дадаткова ў пісьмовым выглядзе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *