На Бешанковіччыне ўпершыню атрымалі 100 тон малака за суткі

Заботы сельские

Такога ў гісторыі раёна яшчэ не было – 30 мая ўпершыню сярэднясутачная вытворчасць малака дасягнула 100 тон.


— Пры гэтым таварнасць малака складае 91 працэнт, – расказвае намеснік начальніка аддзела вытворчасці, збыту прадукцыі і інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці ўпраўлення райсельгасхарчу райвыканкама Іван Пятровіч Марковіч. – 40 працэнтаў каштоўнай прадукцыі здаецца сортам «экстра», што гаворыць аб высокай эфектыўнасці работы нашых жывёлаводаў. Асабліва трэба адзначыць зладжаную работу кіраўніцтва і спецыялістаў гаспадарак.


Найбольшы ўклад у вытворчасць малака ўносіць сельгаспрадпрыемства ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», адкуль на бешанковіцкі малочна-прыёмны пункт штодзень паступае больш за 33 тоны малака. З УП «Свіціна-ВМК» – амаль 10 тон. Менавіта гэтыя гаспадаркі, дзякуючы высокай працоўнай дысцыпліне і адказным адносінам да тэхналогіі вытворчасці, дасягнулі высокіх сярэднясутачных надояў малака.


– У «Наватары», напрыклад, атрымліваюць у сярэднім па 22, у «Свіціне-ВМК» – па 20 кілаграмаў малака на карову, – працягвае І. П. Марковіч. – У раёне – амаль 18 кілаграмаў, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам у вобласці. Заўважу таксама, што за суткі прадаецца дзяржаве 92 тоны малака, што значна больш, чым у папярэднія гады.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *