По вопросам занятости

Новости района

– У Бешанковічах на палетках грамадзян абмалот пачаўся яшчэ ў мінулую пятніцу, – паведамляе галоўны спецыяліст райсавета дэпутатаў А. В. Ючковіч.


Уборка працягвалася ўсю суботу і нядзелю. Такім чынам, у панядзелак з 30-ці ўчасткаў засталося ўбраць толькі 3, на якія мы непасрэдна і накіраваліся.


Перш завіталі на вуліцу Валадарскага, дзе расмясцілася сядзіба Івана Уладзіміравіча і Ірыны Трафімаўны Стральцовых. Гаспадары радаваліся своечасова абмалочанаму збожжу новага ўраджаю. Затым – на вуліцу Горкага да сям’і Васіля Мяфодзьевіча і Зінаіды Рыгораўны Высочанкаў. Дарэчы, гэта сям’я загадзя паклапацілася і склала збожжа ў стог каля хаты, бо на ўчастак на камбайне заехаць складана. Апошнімі былі абмалочаны ўчасткі Васіля Рыгоравіча і Наталлі Уладзіміраўны Ліцвяковых, размешчаныя недалёка ад РВУ «Бешанковічырайгаз».


Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, праца ішла шпарка. Людзі чакалі і сустракалі нас з радасцю. Камбайнер Руслан Валадзько паказаў сябе руплівым працаўніком, а гаспадары засталіся задаволенымі.


– Увогуле ў раёне па заяўках грамадзян трэба ўбраць 1291 зямельны ўчастак (261,8 га). Абмалацілі ўжо крыху больш за 20% збожжавых, – заўважае Аляксандр Вацлававіч. – Завяршыць жа ўборку прысядзібных участкаў плануем да верасня. Усё залежыць ад надвор’я і таго, як павядзе сябе тэхніка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *