На Бешанковіччыне прайшоў конкурс патрыятычнай песні Наш час — нашы песні

Событие

Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень моладзі – свята, прысвечанае ўсім маладым грамадзянам краіны. Афіцыйны Указ адзначаць яго быў прыняты ў 1998 годзе Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам. Таксама 2015 год абвешчаны Годам
моладзі.


Напярэдадні свята, 27 чэрвеня, у раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс патрыятычнай песні «Наш час – нашы песні», прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Шоу атрымалася яркім і запамінальным, а жывы гук зачароўваў і захопліваў сэрцы. Свае таленты прадэманстравалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры, Бачэйкаўскага, Задарожскага, Ульскага, Вярхоўскага, Ржаўскага сельскіх Дамоў культуры. Лепшымі выканаўцамі патрыятычнай песні сталі дзяўчаты, якія аб’ядналіся ў трыо «Хвалі» і займаюцца ў РЦК пад кіраўніцтвам Кацярыны Белавус. Другое месца заваявала ўдзельніца з Ульскага СДК Анастасія Леднік, трэцяе месца ўзяла Іна Харкевіч, якая прадстаўляла Задарожскі СДК. Усе канкурсанткі ўзнагароджаны дыпломамі. Журы вельмі доўга раілася, безумоўна, усе маладыя таленты заслугоўвалі таго, каб стаць пераможцамі.


Яшчэ адным мерапрыемтвам, прысвечаным Дню моладзі, стаў маладзёжны канцэрт. Першымі выступіць на сцэне выпаў гонар дзіцячаму калектыву «Гарошыны». Затым танцавальнае майстэрства прадэманстраваў харэаграфічны калектыў пад кіраўніцтвам Валянціны Жукавай. Бурныя авацыі залы сарвалі Ірына Паўлоўская і рок-група РЦК з салісткай Алінай Пацэй. Вясёлым нумарам пацешылі і хлапчукі-лыжачнікі (кіраўнік калектыву Кацярына Сулімава).


Завяршальным акордам канцэрта стала выступленне дзяўчат-пераможцаў раённага конкурсу патрыятычнай песні «Наш час – нашы песні». Свята атрымалася на славу. Дзякуй усім артыстам за атрыманую асалоду падчас мерапрыемстваў.


І ўсё ж маладосць – гэта выдатна! Столькі ўсяго наперадзе, столькі мэт, магчымасцяў і жаданняў!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *