На Бешенковиччине соревнуется молодёжь

Заботы сельские

Беларускія аграрыі сабралі ўжо больш як 8,5 мільёна тон збожжа. Свой уклад у важную справу забеспячэння харчовай бяспекі краіны і рэгіёна ўносяць і маладыя хлебаробы Бешанковіччыны.


Для іх у раёне сёлета зноў арганізавалі працоўнае спаборніцтва. Вынікі яго падводзяцца штотыдзень. Удзел у спаборніцтве прымаюць 4 маладзёжныя экіпажы камбайнераў, 12 маладых камбайнераў, якія працуюць без памочнікаў, 8 маладых памочнікаў камбайнераў, якія працуюць у змешаных уборачных экіпажах, 5 вадзіцеляў заняты на адвозцы збожжа з поля да элеватара. Па стане на 24 жніўня, маладымі хлебаробамі было намалочана 18920,5 тоны збожжа, вадзіцелямі перавезена 3037,2 тоны хлеба.


Сярод маладзёжных уборачных экіпажаў лідзіруюць прадстаўнікі ЗАТ “ААБ-Агра Наватар”: экіпаж у складзе Мікалая Аляксандравіча Мічтова і Антона Вячаслававіча Целепнева з вынікам 1337 тон, а таксама ўборачны тандэм у складзе Паўла Валер’евіча Полазава і Аляксандра Юр’евіча Драздова, які запісаў на свой рахунак 1032 тоны. Трэці радок у працоўным саперніцтве займае маладзёжны экіпаж ААТ “Бешанковічы аграсервіс”. Антон Аляксандравіч Асташкевіч і Аляксандр Міхайлавіч Асташкевіч намалацілі 846,5 тоны збожжа.


Сярод маладых камбайнераў першынство трымае прадстаўнік ЗАТ “ААБ-Агра Наватар” Уладзімір Дзмітрыевіч Міленка з намалотам 1836 тон. Другое і трэцяе месцы займаюць хлебаробы СГУП “Вядзерава”: Яўген Іванавіч Леаненка запісаў на свой рахунак 1169,2 тоны збожжа, Уладзімір Іванавіч Семянькоў намалаціў 1053,7 тоны.


Старанна працуюць і маладыя памочнікі камбайнераў у змешаных экіпажах. Тройку лідараў у гэтай намінацыі складаюць прадстаўнікі ЗАТ “ААБ-Агра Наватар”. Вынік працы Аляксандра Міхайлавіча Брэля – 1640 тон хлеба, на рахунку Уладзіміра Аляксандравіча Чэрніка 1326 тон збожжа, Андрэй Мікалаевіч Козін намалаціў 1264 тоны.


Аператыўна дастаўляюць збожжа з поля да элеватара маладыя вадзіцелі. Больш іншых хлеба перавёз Сяргей Леанідавіч Іваноў з СГУП “Вядзерава” – амаль 1720 тон. Другі вынік – 561 тона – у Віктара Сяргеевіча Гамзюка з Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Трэці радок працоўнага саперніцтва займае Сяргей Сяргеевіч Бутанаў з СГУП “Вядзерава”, які перавёз 472,2 тоны збожжа.


Віншуем маладых лідараў жніва. Малайцы, так трымаць!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *