В Беларуси с 17 августа по 18 сентября объявлен месячник по техническому обслуживанию жилищного фонда

Новости района

Калі да зямлі адносіцца з пашанай, то і яна не застанецца ў даўгу. Такую простую ісціну ведаюць усе, хто мае хоць невялікі кавалачак зямлі. Раніцай, ледзь толькі выгляне сонца, руплівыя працаўнікі выходзяць на свае агародчыкі, дзе і бавяць час, а ўвосень зямля ім шчодра аддзячвае.


У гэтым годзе дзіўны ўраджай вырас на ўчастку жыхаркі райцэнтра Кацярыны Архіпаўны Лейчанкі. Бульба, памідоры, морква, цыбуля і часнок – усё гэта 74-гадовая бабуля з ранку да вечара даглядала сама, звыклая да вясковых клопатаў.


Цікавай знаходкай падзялілася і жыхарка вёскі Заручэўе Яўгенія Паўлаўна Герцык. Знойдзеная бульбіна сваёй формай крыху нагадвала галаву мышаня Мікі, знакамітага мультыплікацыйнага персанажа кампаніі Уолта Дыснея. У мінулым жа годзе на ўчастку гаспадыні знайшлі бульбіну-сэрца.


Такія нечаканасці ўражваюць і міжволі прымушаюць задумацца, жыць у прадчуванні цуда. Ідучы на агарод, ніколі не ведаеш, што знойдзеш. Зямля хавае яшчэ шмат дівосаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *