Вызначаны кіруючы склад участковых камісій

Новости района

Адначасова з уборкай бульбы актыўная праца вядзецца і на кукурузных палетках. Гэты злак – бясцэнны падарунак ад прыроды чалавеку, бо ў ім карысна ўсё: зерне, валакно, лісце, сцябло. Не дзіўна, што кукуруза заслужыла званне «царыцы палёў». Разнастайная ў сваім выкарыстанні, яна па-царску служыць чалавеку.


У раёне сёлета кукурузай занята 2928 гектараў. Тэмп і якасць ва ўборцы культуры дэманструюць механізатары СУП «Вядзерава». Па стане на 15 верасня, з 360 гектараў у гаспадарцы спарадкавалі 142, перавязлі 3117 тон зялёнай масы. Ураджайнасць складае 220 цэнтнераў з гектара.


– У гэтым годзе ўраджай крыху горшы, – заўважае галоўны аграном СУП «Вядзерава» Сяргей Фёдаравіч Краўчанка. – Халоднае надвор’е не дазволіла раслінам вырасці. Аднак мы не спыняем працы. Пачалі закладваць трэцюю траншэю кукурузы на сілас, якога нарыхтавалі ўжо 2291 тону.


Сярод самых актыўных працаўнікоў Сяргей Фёдаравіч назваў камбайнераў В. В. Пестунова і А. І. Архіпава, вадзіцеляў С. Л. Іванова, С. С. Бутанава, а таксама Л. Ф. Іванова, які заняты на трамбоўцы сіласу.


Людзі хвалююцца не толькі за сённяшні ўраджай, але і за той, што будзе ў наступным годзе. Таму паралельна з уборкай «царыцы палёў» ідзе сяўба азімых. З запланаваных 900 гектараў пшаніцы ў гаспадарцы пасеялі 573, рапса – 310 гектараў (па стане на 15 верасня).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *