Лучшие придвинские работники сельского хозяйства

Они живут рядом

Да хлеба, малака, мяса і гародніны – таго, што знаходзіцца на стале ў кожнай сям’і штодня, і стаўленне павінна быць асаблівае.


Cярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі ёсць тыя, хто, нягледзячы на цяжкія ўмовы, можа служыць прыкладам працавітасці, стойкасці, вернасці і адданасці сваей справе. Таму ў перадсвяточныя дні карэспандэнт «Зары» наведала ДП «ПалітаддзелецАгра», каб разам з кіраўніцтвам гаспадаркі падлічыць здабыткі 2015 года.


На прадпрыемстве занятыя 176 чалавек, кожны з якіх уносіць пасільны ўклад у агульную справу. За 10 месяцаў бягучага года зроблена нямала. Па дадзеных на 1 лістапада, у галіне жывёлагадоўлі назіраецца павелічэнне пагалоўя – 3065 галоў (плюс 2,6% да мінулага года). З іх дойных кароў – 910, што на 0,6% больш за мінулагодняе. Валавы надой малака складае 4356 тон (на 2% менш, чым у мінулым годзе). Удой на карову – 4787 кілаграмаў. Таварнасць – 90%. Малако гатунку «экстра» складае 51%, астатняе – вышэйшага гатунку.


Вялікі ўклад у павелічэнне вытворчасці малака і прадукцыйнасці кароў уносяць аператары машыннага даення. Сярод іх такія перадавікі, як А. М. Лазука (валавы надой – 242,9 тоны, удой на карову – 6689 кг), А. Р. Белязека (валавы надой 235,9 тоны, удой на карову – 6053 кг), І. С. Ладзік (валавы надой – 245,2 тоны, удой на карову – 8166 кг).


У лідары выйшла і аператар па вырошчванні цялят А. У. Паўлава. Яна атрымала валавыя прывагі – 15,6 тоны, сярэднясутачныя – 872 грамы. Руплівасцю вызначыліся таксама аператары па вырошчванні цялят А. В. Муха і В. Ю. Муха (валавыя прывагі – 29,5 тоны, сярэднясутачныя – 1046 грамаў).


Пэўныя дасягненні ёсць і ў галіне раслінаводства: валавы збор збожжа сёлета склаў 6654 тоны, што на 3% больш за мінулы год пры сярэдняй ўраджайнасці 35,3 ц/га. На высокім узроўні ў прадпрыемстве знаходзіцца нарыхтоўка сена – назапашана 850 тон (гэта 154% да мінулага года).


Сярод перадавікоў вытворчага працэсу ў галіне раслінаводства знаходзяцца такія механізатары, як С. М. Гусакоў (пасеяў 1374 га яравых, азімых збожжавых, рапсу, скасіў 930 га травы), А. М. Аўчыннікаў, які быў заняты на падборы зялёнай масы (6769 тон) і на касьбе кукурузы (4017 тон), камбайнеры Д. І. Міклуш і А. Г. Радкевіч (намалацілі 1349 і 1231 тону адпаведна). Вадзіцель У. В. Аксюта перавёз 3633 тоны збожжа, занятыя на адвозцы кармоў (зялёнай масы) механізатары В. І. Гарбачэўскі і Д. А. Бадзяка – адпаведна 2402 і 2651 тону. На прасаванні саломы лепшымі былі В. С. Ляховіч (1442 тоны) і С. А. Радкевіч (1348 тон).


Дзякуючы такім працаўнікам «ПалітаддзелецАгра» з’яўляецца адной з лепшых гаспадарак раёна. Прыемна і тое, што ў калектыве ёсць людзі, якія ўсё жыццё прысвяцілі толькі гэтаму прадпрыемству. Напрыклад, галоўны заатэхнік Т. Л. Кавалёнак, у працоўнай кніжцы якой запісана адно месца працы (праўда, на розных пасадах). Працалюбівая жанчына, мэтанакіраваная і пазітыўная з задавальненнем расказвае пра свой багаты працоўны вопыт. Таццяна Леанідаўна любіць тых, хто адданы працы і выконвае яе добрасумленна, з цеплынёй гаворыць пра калег па рабоце.


Адзіны калектыў – адзіны арганізм, і працуе выдатна ён тады, калі ўсё знаходзіцца пад кантролем. Перадавікі – прыклад для іншых. Узнагароды – граматы і прэміі – знойдуць сваіх герояў.


На дасягнутым працаўнікі сельгаспрадпрыемства не думаюць спыняцца, бо ўжо ў будучым запланавана будаўніцтва фермы па вырошчванні маладняку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *