Строительство жилья на Бешенковиччине ведётся по плану

Новости района

Ці задумваліся выкалі-небудзь, чаму людзі імкнуцца адшукаць праўду даўно мінулых дзён? Каб ведаць, куды вядзе чалавечая ганарлівасць? Каб пазбегнуць памылак у будучым? Непазнаны свет гісторыі прыцягвае сваёй загадкавасцю. У гэтым упэўнілася яшчэ раз, калі наведала раённы гісторыка-краязнаўчы музей.


Яшчэ раніцай ля ўвахода звінеў дзіцячы смех. Гэта вучні сярэдніх школ райцэнтра збіраліся на пешаходную экскурсію “Па берагах Дзвіны”. Дзеці падзяліліся на групы. Адны накіраваліся ў музей, дзе пачала дзейнічаць новая выстава “Мінералы. Скарбы пад нагамі”. Другія – у пешае падарожжа.


Агляд гістарычных мясцін праводзіў галоўны захавальнік фондаў Станіслаў Пятровіч Леаненка. Мужчына знаёміў нас з багатай гісторыяй райцэнтра. Некалькі разоў мы спыняліся ля помнікаў, слухалі цікавыя звесткі пра іх стварэнне. Дзеці рабілі на памяць фотаздымкі. Пацікавіцца гісторыяй і паслухаць экскурсавода падыходзілі нават выпадковыя прахожыя.


А ў гэты час у музеі ішло знаёмства з мінераламі. Ва ўсёй красе паказалі сябе розныя віды металічных руд і самацветы. Старэйшы навуковы супрацоўнік Вольга Анатольеўна Грышановіч расказвала пра кожны каменьчык. Усяго ў фондах музея налічваецца каля 185 адзінак, прыкладна паўсотні з іх занялі месца на выставе. У падрыхтоўцы мінералаў да сустрэчы з вучнямі дапамагала і новы супрацоўнік – мастак-афарміцель Ганна Сяргееўна Краўчанка.


Любавацца камянямі? Што за асалода? Вы здзівіцеся, але гэта праўда. Некаторыя экземпляры – сапраўдныя цуды прыроды. Ліманіт, графіт, яшма, розныя віды шпату і кварцу, агат, карунд, малахіт і іншыя. З адносна невялікай колькасці хімічных элементаў прырода стварыла больш за 3 тысячы разнастайных мінералаў. Налічваецца больш за 7 тысяч іх найменняў, што даюцца кожнаму мінералу па якой-небудзь прыкмеце. Камяні з узорамі ці не, гладка адшліфаваныя вадой, ідэальна выгнутыя. Скарбы, да якіх можна дакрануцца, і якія мы не бачым пад сваімі нагамі. Нездарма супрацоўнікі музея запрасілі на выставу. Яе мэта не проста зацікавіць, а навучыць нас звяртаць увагу на тое, што знаходзіцца навокал. Таму што з цягам часу мы забываем, як гэта – любавацца прыродай. Азірніцеся, яе хараство ўсюды. Проста зямля і гісторыя надзейна хаваюць свае таямніцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *