Алексей Матюшко вручил придвинским ребятишкам подарки

Депутат в своём округе

Вось ужо шосты год запар у межах акцыі «Нашы дзеці» дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, кіраўнік справамі аблвыканкама А. У. Мацюшка дзеліцца з выхаванцамі ўстаноў адукацыі нашага раёна часцінкай цеплыні свайго сэрца і дорыць малым навагоднія падарункі.


Сёлета шаноўнага госця радушна віталі ў Вярхоўскім дзіцячым садку і Бешанковіцкай гімназіі. Дэпутата суправаджалі намеснік старшыні райвыканкама М. А. Заблоцкі і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С. Л. Салоха.


Аляксей Уладзіміравіч пагутарыў з дзецьмі і работнікамі дзіцячага садка, азнаёміўся з умовамі, у якіх выхоўваюцца маленькія жыхары вёскі. Кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак ад дэпутата.


У гімназіі шаноўных гасцей сустракалі Дзед Мароз, Снягурачка і Снегавічок. Тут разгарнулася сапраўднае навагодняе прадстаўленне, гімназісты з пятага і адзінаццатага класаў падрыхтавалі некалькі музычных і танцавальных нумароў. Такім чынам дзеці і настаўнікі падзякавалі Аляксею Уладзіміравічу за клопат, які ён праяўляе да юных прыдзвінцаў, што пражываюць у яго выбарчай акрузе.


– Нам, дарослым, трэба зрабіць так, каб падарунак дайшоў да кожнага дзіцяці, але не толькі падарунак – увага і сапраўднае свята, – падкрэсліў народны абраннік, калі ўручаў наборы цукерак гімназістам. – Хочацца пажадаць кожнаму, каб яго надзеі, мары абавязкова здзейсніліся ў Новым годзе. Няхай будзе дабро, а дабро заўсёды залежыць ад нас. Чым больш мы дапамагаем адзін аднаму, тым больш добрым становіцца свет.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *