На Бешенковиччине отметили День людей, с ораниченными возможностями

Общество

«Мы дорым вам свае усмешкі…» Такую назву меў святочны канцэрт у цэнтры
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, арганізаваны для дзетак, чые магчымасці абмежаваныя. У прадчуванні любога свята людзі радуюцца, чакаючы нечага асаблівага, крышачку казачнага. Больш за ўсіх гэтага чакаюць дзеці – нашы маленькія кветачкі жыцця. Так і хочацца зрабіць для іх нешта добрае, нават разам паўдзельнічаць у казачнай пастаноўцы. Самая вялікая ўзнагарода – бачыць іх шчаслівыя вочы і шчырыя, радасныя ўсмешкі.


Стварыць свята дапамаглі выхаванцы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Школьнікі, што займаюцца ў такіх аб’яднаннях па інтарэсах, як тэатр «Арлекіна», эстрадная студыя «Натхненне» і «Тэатр, дзе іграюць дзеці» перанеслі ў казачны свет песень і танцаў. У дзяцінстве ўсе ўяўляюць сябе жыхарамі чароўнага каралеўства. Калі становішся дарослым, за паўсядзённасцю многія мары губляюцца. Аднак хочацца калі-небудзь зноў вярнуцца ў гэты бесклапотны час дзяцінства…


Падчас свята ўсе ўдзельнікі і гледачы сталі ў карагод і пачалі танчыць пад вясёлую, завадную мелодыю. Настрой быў цудоўны, але на гэтым сюрпрызы не скончыліся. Наперадзе былі яшчэ падарункі і салодкі стол – традыцыя цэнтра. І тут не абышлося без удзелу неабыякавых людзей. Арганізаваць яго дапамаглі мясцовыя індывідуальныя прадпрымальнікі Марына Рамуальдаўна Керэмша, Наталля Алегаўна Зюлькова, Алена Алегаўна Берднік, Андрэй Аляксандравіч Панкоў, Ашот Акопавіч Пагасян, а падрыхтаваць падарункі – Андрэй Іванавіч Ясінскі і Уладзімір Віктаравіч Трубецкі. Вялікі вам дзякуй за дапамогу і ўвагу! Дзеці з абмежаванымі магчымасцямі кожны дзень пераадольваюць розныя жыццёвыя цяжкасці. Яны моцныя духам, але, як і ўсім, ім хочацца калі-небудзь апынуцца ў казцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *