Очередной День животновода прошёл на Бешенковиччине

Общество

Ва УП «Свіціна-ВМК» – адным з лепшых сельгаспрадпрыемстваў раёна – прайшоў Дзень жывёлавода. Працаўнікі сабраліся на базе МТК «Вярхоўе», каб падвесці вынікі мінулага года і вызначыць далейшыя накірункі дзейнасці.


Сярод прысутных былі дырэктар сельгаспрадпрыемства Л. П. Мамойка, намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Д. Г. Шчуплянкова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В. М. Долгі, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. В. Гаралевіч, галоўны ветэрынарны ўрач раёна С. А. Косцюшаў, намеснік начальніка аддзела вытворчасці, збыту прадукцыі і інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці райсельгасхарчу А. В. Баранок, галоўны ветэрынарны ўрач гаспадаркі А. В. Арцюх, брыгадзір МТК «Вярхоўе» Ж. С. Масько, эканаміст С. А. Жаўняронак, а таксама жывёлаводы гаспадаркі і аператары машыннага даення.


Мінулы год для сельгаспрадпрыемства выдаўся нядрэнным. У спісе лідараў малочнай галіны УП «Свіціна-ВМК» сярод 449 сельскагаспадарчых арганізацый краіны, што надаілі ад каровы больш за 5 тысяч кілаграмаў малака, заняло 271 месца. Сярэдні ўдой на карову склаў 5807 кг, а вытворчасць малака за студзень-снежань 2015 года – 2648,4 т. Малака гатунку «экстра» атрымана 78%. На першага студзеня бягучага года ў гаспадарцы налічвалася 470 малочных кароў.


– Каб атрымаць малако высокай якасці, неабходна выконваць усе правілы машыннага даення, захоўваць тэхналогію, – падкрэсліла дырэктар гаспадаркі Л. П. Мамойка. – Гэта святы абавязак нашых аператараў. Па ўдою малака на карову лідарамі з’яўляюцца В. М. Слабодчыкава (6223,4 кг), Т. І. Баравец (5366,8 кг) і Т. Я. Семяніда (5033,8 кг).


Прысутныя выступалі па чарзе, выказвалі свае меркаванні, пагаджаліся з тым, што ўсе робяць агульную справу і вынікі залежаць ад руплівай працы кожнага чалавека, жадалі працаўнікам поспеху ў далейшай актыўнай дзейнасці.


– Важнымі задачамі для гаспадаркі з’яўляюцца захаванне і ўзнаўленне дойнага статка і маладняку. Аднак галоўны наш прыярытэт – гэта людзі, іх адносіны да працы і зацікаўленасць у добрых выніках. Людзі – гэта той капітал, якім я заўсёды даражу, – адзначыла Людміла Пятроўна Мамойка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *