Лидера — новое поколение! выбрали на Бешенковиччине

2017 год - Год науки

Сярод членаў ГА «БРСМ» нямала ініцыятыўных, актыўных і творчых маладых людзей. Менавіта з гэтай нагоды некалькі гадоў таму і з’явілася добрая традыцыя праводзіць конкурс на выяўленне лепшага лідара пярвічнай арганізацыі «БРСМ» «Лідар – новае пакаленне!». Дарэчы, раённы этап конкурсу прайшоў днямі на базе СШ №1 райцэнтра.


За права называцца самым актыўным, творчым і крэатыўным лідарам маладзёжнага руху змагаліся 4 прадстаўнікі са сваёй групай падтрымкі, якія даказвалі членам журы, што менавіта яны самыя вартыя быць Лідарам!


Свае творчыя здольнасці і актыўную жыццёвую пазіцыю ўдзельнікі праяўлялі ў чатырох этапах: візітная картка «Мая грамадзянская пазіцыя», творчая абарона праектаў «Практыка, магчымасці, унікальнасці», інтэрактыўная гульня «Дэбаты», дуэт лідараў «Лідар-сюрпрыз».


У конкурсе «Мая грамадзянская пазіцыя» кожны з удзельнікаў распавядаў пра сябе і свой светапогляд, па-максімуме выкарыстоўваючы творчыя здольнасці і прамоўніцкае майстэрства.


Уменне выразна і граматна выкладаць свой пункт гледжання, а таксама адстойваць свае перакананні спатрэбілася школьнікам у конкурсе «Дэбаты», у якім юныя актывісты выказвалі свой пункт гледжання па зададзеных загадзя тэмах. Дарэчы, даволі цікавыя развагі пачулі члены журы з вуснаў канкурсантаў па тэме «Роля кнігі ў сучасным жыцці».


Найбольш яркім і відовішчным стаў конкурс «Лідар-сюрпрыз», у якім удзельнікі выступалі ў дуэтах са сваімі педагогамі. Разам яны спявалі, танцавалі, разыгрывалі гумарыстычныя сцэнкі.


З упэўненасцю можна казаць, гэта быў сапраўдны конкурс лідараў, якія сваімі арганізатарскімі здольнасцямі, уменнем пераконваць могуць весці за сабой астатніх, зараджаючы ўсіх новымі ідэямі. Несумненна, кожны ўдзельнік варты пахвалы. Але конкурс – ёсць конкурс, і ў ім заўсёды ёсць пераможцы. Па выніках усіх этапаў званне «Лідар – новае пакаленне!» атрымала вучаніца Астровенскай школы Аляксандра Шарко. Другое месца заняла Ксенія Галькоўская (гімназія-інтэрнат), трэцяе – Таццяна Любачка (СШ №1 райцэнтра).


Дарэчы, пераможца конкурсу працягне барацьбу за званне лідара на рэгіянальным этапе конкурсу, які пройдзе ў Докшыцах. Пажадаем удачы Аляксандры Шарко!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *