Прадстаўнікі бізнесу Бешанковіччыны запрашаюцца да ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе Прадпрымальнік года

Конкурс

Прадстаўнікі бізнесу Бешанковіччыны запрашаюцца да ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года». Ён стартаваў 28 сакавіка.


У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавiка 2016 года №207, зацверджана Палажэнне аб парадку падрыхтоўкі і правядзення Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Фактычна гаворка ідзе аб аднаўленні ў прынцыпова новым фармаце конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк», які праводзіўся штогод у перыяд з 1997 па 2013 гады. Змены закранулі колькасць і назвы намінацый, парадак яго правядзення, сістэму ацэнкі і стымулявання пераможцаў і закліканы павысіць актуальнасць і папулярнасць дадзенага мерапрыемства, зрабіць яго працэдуры галоснымі і празрыстымі.


Мэты конкурсу застаюцца ранейшымі. Гэта, з аднаго боку, – папулярызацыя прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці грамадзян, а з другога – сігнал прадпрымальніцкай супольнасці аб зацікаўленасці і падтрымцы з боку Урада.


Конкурс праводзіцца сярод прадстаўнікоў суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, доля дзяржавы ў статутным фондзе якіх не перавышае 50 працэнтаў, па пяці намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг», «Інавацыйна актыўны бізнес».


Усяго будзе вызначана 35 пераможцаў, прычым у кожную з намінацый увойдуць прадстаўнікі ад кожнай вобласці і горада Мінска. Іх узнагародзяць дыпломамі і прэміяй у памеры 50 базавых велічынь. У гэтым годзе змянілася не толькі назва конкурсу, але і яго ўнутраны змест. Раней было заяўлена 16 намінацый, цяпер толькі 5. Аднак колькасць пераможцаў у кожнай з іх павялічыцца.


Для ўдзелу ў конкурсе прадпрымальнікі павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў горада Мінска да 1 мая 2016 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *