Оказывают помощь пенсионерам

Новости района

Несумненна, важнасць правядзення прафесійных медаглядаў не губляе сваёй актуальнасці штогод.


– Працаўнікі абавязаны рэгулярна праходзіць медыцынскія агляды і асабліва гэта датычыцца прадпрыемстваў, на якіх існуе павышаная рызыка атрымання прафзахворванняў і складаныя ўмовы працы, – адзначыла памочнік урача-гігіеніста РЦГЭ Н. В. Бараноўская. – Прафілактыка і своечасовае выяўленне пачатковых прыкмет прафесійнага ўздзеяння на здароўе асабліва важныя для людзей, якія працуюць на небяспечных і шкодных вытворчасцях.


Да таго ж, падчас медагляду часта выяўляюцца захворванні на ранніх стадыях, пра якія чалавек мог бы не пазнаць яшчэ доўгія гады. У гэтым зацікаўлены ўсе бакі – і працадаўцы, і іх супрацоўнікі. Усім вядома, што прасцей і танней папярэдзіць захворванне, чым потым яго лячыць.


Між іншым, на Бешанковіччыне з 1-га лютага стартавалі прафагляды. Традыцыйна першымі атрымаць медыцынскае абслугоўванне і кансультацыі ўрачоў змогуць прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна.


У перыяд з 1 па 5 лютага ў райбальніцы прынялі 70 працаўнікоў УП «Свіціна-ВМК». З 8 па 12 лютага ўрачы будуць чакаць 111 чалавек з ДП «ДраздыАгра», 18 і 19 лютага – 42 чалавекі з ДП «ПлісыАгра». З 22 па 26 прызначаны час для прыёму 95 аграрыяў з ДП «ПалітаддзелецАгра». З 1 па 4 сакавіка такая магчымасць з’явіцца ў прадстаўнікоў ЗАТ «ААБ-Агра Наватар». На працягу некалькіх дзён, з 14 па 18 сакавіка, медагляды неабходна будзе прайсці 158 аграрыям з ААТ «Бешанковічы аграсервіс». Завершаць чараду медаглядаў прадстаўнікі УП «Вядзерава»: 66 працаўнікоў гэтага сельгаспрадпрыемства ў райбальніцы будуць чакаць 24 і 25 сакавіка.


Ужо з 1 красавіка па 28 чэрвеня эстафету ў аграрыяў прымуць прадстаўнікі прамысловага і будаўнічага комплексаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *