У придвинских механизаторов золотые руки

Они занесены на районную Доску почёта

Вясенняе надвор’е на рэдкасць непрадказальнае: то лашчыць сэрца цеплыня, то холад пануе і дождж. У гэтым годзе прырода падставіла сельскім працаўнікам сур’ёзную падножку. Аднак нашы людзі ўмеюць змагацца з цяжкасцямі, супрацьпастаўляючы ім вялікую працавітасць, вопыт, самаадданасць і веру ў лепшы зыход. Многія, дзякуючы гэтаму, дасягаюць у сваёй справе нядрэнных вынікаў, за што іх імёны і заносяцца на раённую Дошку гонару.


Сёння мы раскажам пра трактарыста-машыніста 2-га класа ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Уладзіміра Мікалаевіча Жыгунова, які стараецца выконваць цяжкую працу якасна, лёгка і хутка, да тэхнікі і зямлі адносіцца беражліва. Падчас вясенне-палявых работ ён быў заняты на сяўбе збожжавых. На сваім «МТЗ-3022» (а на ім механізатар працуе ўжо шэсць гадоў) з пасяўным агрэгатам АПП-6 засеяў 400 га збожжавых і 80 га рапсу.


– Хтосьці лічыць, што механізатар выконвае непрыкметную працу, а паспрабуй хоць адзін раз не выйсці, і застанецца галоднай жывёла, палі – неўзаранымі, – адзначыў Уладзімір Мікалаевіч, задуменна пазіраючы ўдалячынь. – У кожнага з нас ёсць заданне, па-свойму важнае, якое трэба выканаць. Хто бываў у вёсцы, той ведае, што жыццё механізатара не салодкае, бо працуеш у складаных умовах надвор’я, а кола абавязкаў вельмі шырокае. Вясной трэба араць зямлю, баранаваць раллю, потым – культывацыя, пасяўны час. Для нас самая напружаная пара – з ранняй вясны і да «белых мух». Аднак, калі зробіш справу цікавай, то і праца пойдзе хутка, і вынік будзе эфектыўны.


Уладзімір Мікалаевіч гэта ведае, бо працуе тут прыкладна з 2009 года, з дапамогай аптымізму перамагае складанасці. Гэтаму навучыла жыццё. Родам ён з аг. Будзілава. З дзяцінства ведае, што такое быць «за рулём» (тата і дзядзька каталі на машыне). У сям’і адзіны сын, ён пайшоў па слядах дзеда, які быў у перадавіках. Пасля школы вучыўся ў будаўнічым ліцэі у Віцебску, затым вярнуўся на радзіму, закончыў тагачаснае Ульскае СПТВ.


Прафесіяй Уладзімір Мікалаевіч ганарыцца. У яго залатых руках справа кіпіць, а вынікі радуюць, бо мужчына любіць свой занятак, ведае тэхніку, адказна і з душой выконвае любую працу. Гэта сапраўдны чалавек зямлі. Пра што ж, цікава, ён марыць?


– Стварыць сям’ю, нарадзіць і выхаваць дваіх дзетак, – падкрэслівае мужчына. – Пакуль жа ўся ўвага скіравана на працу. Падчас пасяўной кампаніі мая тэхніка два разы знаходзілася на рамонце. Стараюся прыглядаць за ёй. Трактар – мой карміцель, як жа яго не берагчы! Наперадзе – корманарыхтоўка, на якую і ўскладаю ўсе надзеі. Мы яшчэ папрацуем!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *