Новая торговая марка INDYUSHA от Оршанского МКК

Актуально

Выкарыстанне самых перадавых тэхналогій па перапрацоўцы мяса, шырокі асартымент і высокая якасць выпускаемай прадукцыі, амаль 90-гадовы вопыт работы на рынку мясапрадуктаў і, вядома ж, увага да кліентаў – усё гэта выгадна вылучае ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат» сярод іншых падобных прадпрыемстваў.


АМКК быў здадзены ў эксплуатацыю 5 студзеня 1930 года з праектнай магутнасцю па выпрацоўцы ў змену 30 тон мяса і 8 тон каўбасных вырабаў. Сёння гэта адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў рэспублікі, якое прапануе для спажыўцоў мяса і субпрадукты, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, кансервы, кансервы для дзіцячага харчавання, рыбную прадукцыю, харчовыя тлушчы і шмат чаго іншага.


Ёсць у АМКК і свая фірменная гандлёвая сетка: 6 магазінаў, размешчаных у Оршы, Барані і Балбасава, а таксама кропкі на Камароўскім рынку ў Мінску, у гандлёвым цэнтры «Беларусь» і Смаленскім рынку ў Віцебску.


Адным з прыярытэтаў ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат» з’яўляецца вытворчасць мясных кансерваў для харчавання дзяцей ранняга ўзросту. Мясакамбінат займаецца вытворчасцю дзіцячага харчавання больш за 35 гадоў. У 2014 годзе ў рамках Рэспубліканскай праграмы «Дзіцячае харчаванне» ўведзены ў строй новы цэх, дзе выкарыстоўваецца аўтаматызаванае італьянскае абсталяванне, якое дазваляе вырабляць дзіцячае харчаванне як у бляшанай тары, так і ў шкляных слоічках. Магутнасць цэха складае 70 т.у.б. за змену.


Тут выпускаюць кансервы мясныя для харчавання цяжарных жанчын і кормячых маці «mama hit», дзіцячае харчаванне «АМКК» і «Baby hit». Апошняя гандлёвая марка пазіцыянуецца як 5 крокаў развіцця для вашага дзіцяці (для росту, імунітэту, інтэлекту, таленту, актыўнасці). Гэта мясныя, мяса- і рыбараслінныя дзіцячыя кансервы. У ліку апошніх навінак «Baby hit» – дзіцячае харчаванне «Ялавічына з аўсянымі шматкамі», «Ялавічына і трус», «Ялавічына сакавітая», «Кураняты з ялавічынай».


Трэба сказаць, што ў кансервавым цэху АМКК уведзена сістэма менеджменту якасці вытворчасці мясных, мясараслінных і субпрадуктовых кансерваў, якая адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001. Выпускаецца каля 80 найменняў кансерваў, для якіх выкарыстоўваецца толькі высакаякаснае мяса.


Каўбасны цэх камбіната вырабляе да 20 тон прадукцыі за змену. Асартымент пастаянна абнаўляецца, з’явіліся лінейкі «Без Е», «Савецкія прадукты». У апошні час няўхільна расце попыт на паўфабрыкаты хуткага прыгатавання, таму ў 2009 годзе на плошчах каўбаснага цэха запушчана аддзяленне па вытворчасці паўфабрыкатаў, асартымент якіх разнастайны, разлічаны на розную пакупніцкую здольнасць спажыўца.


Прыемна, што ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат» у рамках інтэграванай структуры ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў» прыняла ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2016», якая праходзіла ў Мінску з 7 па 11 чэрвеня 2016 года. На экспазіцыі прадпрыемства прадставіла шырокі асартымент выпускаемай прадукцыі: кансервы для дзіцячага харчавання гандлёвых марак «Baby hit» і «АМКК», кансервы агульнага прызначэння, каўбасныя вырабы, а таксама навінку вытворчасці: прадукцыю з мяса індычкі пад гандлёвай маркай «INDYUSHA».


Дарэчы, індычка – адзін з самых якасных і карысных відаў дыетычнага птушынага мяса. У мясе індычкі шмат патрэбных чалавеку мікраэлементаў такіх, як жалеза і кальцый, натрый і фосфар, калій і сера, ёд, марганец і магній. Аршанскі МКК прэзентаваў шырокі асартымент прадукцыі з мяса індычкі. Вараныя каўбасы «Хачу яшчэ» і «№1», сасіскі «Бяры і еш» і «Па спецзаказе», сардэлькі «На ўсе 100» і «Знатныя штучкі», каўбасы сыравяленыя «Губернская», «Фермерская» і «Прэзент». Наведвальнікі выставы маглі іх прадэгуставаць і набыць да ўласнага стала.


Відавочна, што найважнейшыя фактары сучаснай праграмы развіцця ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат» – эфектыўнасць і хуткасць, уменне аператыўна рэагаваць на запыты як унутранага, так і сусветнага рынку, вырабляць тое, што карыстаецца попытам, і вучыцца гандляваць па-новаму.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *