На Бешенковиччине объявлены соревнования среди молодых комбайнеров

Мы -- молодые

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўленне райсельгасхарчу і райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’явілі аб правядзенні раённага спаборніцтва на ўборцы збожжа сярод маладых хлебаробаў.


Яно праводзіцца ў мэтах прыцягнення моладзі да рэалізацыі аграрнай палітыкі дзяржавы, своечасовага і якаснага правядзення жніва, павышэння эфектыўнасці выкарыстання сельгастэхнікі. Лепшых вызначаць сярод маладзёжных экіпажаў у складзе старшых камбайнераў і іх памочнікаў, маладых камбайнераў і маладых памочнікаў камбайнераў (ва ўзросце да 31 года на 1 ліпеня 2016 года), што дасягнуць максімальнага намалоту збожжа пры высокай якасці работ, а таксама сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы хлеба (па найбольшай колькасці перавезенага збожжа).


Для пераможцаў раённага спаборніцтва ўстаноўлены 1-е, 2-е і 3-е прызавыя месцы для маладзёжных уборачных экіпажаў, маладых камбайнераў, маладых памочнікаў камбайнераў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа.


Маладзёжныя экіпажы, маладыя камбайнеры, іх маладыя памочнікі, вадзіцель, якія зоймуць першае месца, будуць узнагароджаны граматамі і памятнымі прызамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Уладальнікі другога і трэцяга месцаў атрымаюць граматы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *