Почётная награда для многодетной мамы из Бешенкович

Они живут рядом

У лексіцы любой мовы ёсць словы, якія мы называем святымі. Маці – адно з іх. Слова, якое часцей за ўсё гаворыць дзіця, – маці. Слова, пры вымаўленні якога ўсміхаецца нават самы сур’ёзны дарослы чалавек, – маці. А сэнс жыцця маці – у яе дзецях. Дзеці – яе шчасце, гонар, боль, трывога і надзея.


Клопат пра сям’ю, пра яе дабрабыт, пра выхаванне дзяцей – пад пільнай увагай беларускай дзяржавы. Адной з праяў гэтай увагі з’яўляецца ўзнагароджанне матуль, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і больш дзяцей, ордэнам Маці.


Спіс уладальніц высокай дзяржаўнай узнагароды папоўніла яшчэ адна шматдзетная маці з Бешанковіч. Ва ўрачыстай абстаноўцы ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Анатольевіч Заблоцкі ўручыў Аксане Пятроўне Лукашэвіч ордэн Маці і пасведчанне да яго.


– Быць шматдзетнай маці нескладана. Галоўнае – цяжкасцей не баяцца, – кажа ардэнаносная маці. – Калі ў мяне пытаюцца, ці заўсёды атрымліваецца спраўляцца з дзеткамі, я не задумваюся і адказваю: «Так». Заўсёды знаходзіцца час і на вывучэнне ўрокаў, напрыклад, і на адпачынак. А яшчэ дзеці – гэта мае галоўныя памочнікі: дапамагаюць прыбрацца, посуд памыць, старэйшыя за малодшымі даглядаюць, калі трэба… Да таго ж, я не адна іх выхоўваю – заўсёды побач іх тата. Атрыманне самай высокай мацярынскай узнагароды для мяне вельмі важна. Прыемна ўсведамляць, што на ўзроўні Прэзідэнта і ўрада надаецца такая вялікая ўвага жанчынам, якія прысвяцілі сябе выхаванню дзяцей.


Многа добрых слоў прагучала ў гэты дзень у адрас Аксаны Пятроўны, бо яна з асаблівым клопатам і любоўю ставіцца да сваіх крывіначак. Разам з мужам Паўлам Пятровічам яны выхоўваюць шасцёра сыноў і дачок. Жанчына не па чутках ведае, што мацярынства – шчасце і радасць, але разам з тым і вялікая адказнасць. Адказнасць за выхаванне сапраўднага чалавека, патрыёта сваей краіны. За гэта ёй нізкі паклон!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *