Пришла пора жатвы

Новости района

– У мяне звычайнае жыццё працаўніка, – кажа механізатар. – Я родам з вёскі Баркуны. Бацькі з дзяцінства прывучалі да працы на зямлі, таму заўсёды ведаў, наколькі гэта цяжка, але важна. Пасля заканчэння школы вучыўся ў Ульскім СПТВ-3. Затым трапіў у армію, служыў у войсках супрацьпаветранай абароны. Потым лёс звязаў з тэхнікай, якую любіў і паважаў яшчэ ў дзіцячыя гады. Мой верны таварыш і памочнік – трактар «МТЗ-3022». Зараз ён рамантуецца (няспраўны рухавік).


Юрый Аляксеевіч нядаўна выйшаў з адпачынку і зноў актыўна прыступіў да справы.


– Люблю, калі праца атрымліваецца якасна, – заўважае мужчына. – Вядома, на гэта патрэбна шмат часу, затое потым, калі пачуеш бадзёры гук матора, аж душа радуецца.


На момант гутаркі Юрый Аляксеевіч займаўся справай – рамантаваў пасяўны агрэгат. Як чалавек адказны, працавіты, ён не адмаўляе ў дапамозе і іншым. Калі што трэба адрамантаваць, заўсёды добразычліва адгукнецца.


Цікаўлюся, ці не засумаваў механізатар па вясне? Ён усміхаецца, а ў вачах з’явіліся хітрыя агеньчыкі.


– Крыху засумаваў, – прызнаецца Юрый Аляксеевіч. – Ужо хочацца хутчэй выехаць у поле. Там весялей. Праца ідзе шпарка, а час – непрыкметна. Ад цямна да цямна напрацуешся, потым спяшаешся дадому, бо сям’я чакае. Людзі жывуць, каб дасягнуць нейкай важнай мэты: зарабіць грошай, атрымаць адукацыю, знайсці справу па душы. Я жыву для іх, маіх любімых і дарагіх жонкі Алены Фёдараўны, дачушкі Дар’і і сыночка Цімафея. У вольны час многія адпачываюць, некаторыя захапляюцца рыбалкай, паляваннем ці яшчэ нечым, а я займаюся тэхнікай. Рамантую свой аўтамабіль. Добры гаспадар заўсёды ведае, што патрабуе яго тэхніка. Як ты адносішся да яе: клапоцішся, перажываеш, мяняеш запчасткі, так і яна потым аддзячыць працай без перапынку на рамонт у гарачы пасяўны час.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *