Задавайте вопросы по номеру 4-13-01

Новости района

Тысячагоддзі таму чалавецтва даведалася, што спорт – гэта здароўе і прыгажосць цела і духу. Той, хто ўжо зрабіў яго часткай свайго жыцця, адпачынкам і натхненнем, наўрад ці пашкадуе і не адмовіцца ад трэніровак. Спачатку такі сродак самаўдасканалення крыху нязвыклы, але потым становіцца самым любімым баўленнем часу.


У працоўных калектывах, напэўна, кожнай арганізацыі, ёсць людзі, што захапляюцца тым ці іншым відам спорту, дома не адну гадзіну праводзяць за тэлевізарам ці камп’ютарам, назіраючы за спаборніцтвамі любімай каманды. Спартыўнае жыццё насычана няўдачамі і поспехамі, і шматдзённай працай, рэгулярнымі трэніроўкамі. Марыць пра яго і назіраць могуць усе, але апынуцца ў віры падзей здолее не кожны. Моладзь робіць гэта з задавальненнем, людзі сталыя – з асцярогай.


Вяртаючыся ў канцы працоўнага тыдня дадому, вы прыдумваеце, чым бы заняць суботу і нядзелю. Магчыма, хочаце стаць удзельнікам яркіх спартыўных баталій і, вядома, незабыўных перамог? Сёння для гэтага ёсць усе ўмовы. Амаль у кожнай установе адукацыі маюцца спартыўныя секцыі, дзе займацца могуць не толькі дзеці, але і дарослыя. Галоўнае толькі – знайсці аднадумцаў, стварыць каманду.


– На базе ўстаноў адукацыі ў аграгарадках Астроўна, Бачэйкава, Вярхоўе заняткі праводзяць інструктары-метадысты ФСК “Дзвіна”, – расказаў рэдакцыі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. І. Ерашоў. – Штотыднёва з шасці гадзін вечара да паловы на дзясятую збіраюцца аматары спорту, гуляюць у валейбол, баскетбол ці настольны тэніс, займаюцца атлетычнай гімнастыкай ці фітбол-аэробікай – каму што падабаецца. У Ржаўскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе, напрыклад, арганізаваны платныя групы па валейболе. Займацца любімым відам спорту можна і на базе ДЮСШ, СШ №1 і №2 райцэнтра, а таксама на другім паверсе будынка, размешчанага на цэнтральным стадыёне гарпасёлка. Знайсці занятак па душы можна, як і дасягнуць любых вышынь, толькі б было жаданне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *