“Дарогамі святыні”

Событие

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку. Сёлета Дзень беларускага пісьменства прыме горад Рагачоў Гомельскай вобласці.


Распрацавана літаратурна-мастацкая канцэпцыя свята. Праз друкаванае слова, песні і паэзію будзе расказана гісторыя нашага народа, прадстаўлена багацце беларускай культуры і мовы. Дамінантамі стануць тэмы Года культуры, падрыхтоўкі краіны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілейныя даты літаратараў – Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна. Пройдуць навукова-практычная канферэнцыя «Рагачоўскія чытанні», конкурс юных чытальнікаў Гомельскай вобласці «Жывая класіка».


Па традыцыі напярэдадні Дня беларускага пісьменства арганізуюць рэспубліканскую навукова-асветніцкую экспедыцыю «Дарогамі святыні», якая пачнецца 31 жніўня і завершыцца 4 верасня. Маршрут экспедыцыі пройдзе па пяці раёнах Гомельскай вобласці і Гомелі. У яе склад увойдуць прадстаўнікі духавенства і творчай інтэлігенцыі. Плануецца, што ў кантэксце свята пройдзе міжнародны круглы стол пісьменнікаў, у якім прымуць удзел прадстаўнікі 12 краін. Сярод іх Азербайджан, Вялікабрытанія, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Сербія, Славакія і інш. Таксама ўпершыню ў свяце прымуць удзел дэлегацыі беларускіх дыяспар з 19 краін блізкага і далёкага замежжа.


Усяго ў праграму Дня беларускага пісьменства плануецца ўключыць больш за 70 мерапрыемстваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *