Акция Збяром школьны партфель стартовала на Бешенковиччине

Новости района

Магазін з брэндавай назвай «Родны кут», размешчаны ў мікрараёне новай забудовы па вул. Маладзёжнай у райцэнтры, у аўторак гасцінна сустрэў сваіх першых пакупнікоў. Мабыць, гэты гандлёвы аб’ект павінен стаць тварам спажывецкай кааперацыі раёна, бо для гэтага ёсць усе перадумовы.


Традыцыйную чырвоную стужку ля ўвахода ў магазін перарэзалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Л. К. Пянькоўскі, намеснік Старшыні Праўлення Белкаапсаюза В. І. Платонава і старшыня праўлення Віцебскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў А. М. Шынкарэнка.


Апошнія некалькі гадоў у мікрараёне вуліц Урыцкага і Маладзёжнай актыўна вядзецца будаўніцтва, за кошт навасёлаў значна павялічылася колькасць сем’яў, якія тут пражываюць. Гэта патэнцыйныя пакупнікі, якім быў патрэбны паўнавартасны універсам крокавай даступнасці, і райпа пайшло насустрач людзям.


На ўзвядзенне магазіна модульнага тыпу з улікам сучаснага гандлёвага і халадзільнага абсталявання асігнавана каля двух мільярдаў рублёў інвестыцый. Агульная плошча новага гандлёвага аб’екта складае 220 кв. м. Тут знойдзецца месца і для размяшчэння аптэкі, якая зойме 15 кв. м.


– Магазін мае пэўныя адметныя асаблівасці ў адрозненне ад іншых гандлёвых аб’ектаў райцэнтра, размешчаных у жылым сектары, як у арганізацыі тэхналагічнага працэсу, так і ў прадстаўленым асартыменце. Мы імкнуліся не проста палепшыць якасць гандлёвага абслугоўвання, а задаволіць густы самага шырокага кола пакупнікоў, нават самыя вытанчаныя, – адзначыла намеснік старшыні праўлення Бешанковіцкага райпа В. Л. Карась.


Тут ўкаранёна сістэма самаабслугоўвання, усталяваны акварыум для жывой рыбы, вітрына для ахалоджаных паўфабрыкатаў, развал для выкладкі агародніны і садавіны, а сучаснае халадзільнае абсталяванне захавае свежасць разнастайных прадуктаў, ад малочных тавараў да рыбных прэсерваў. Аформленыя стэлажы для хлебабулачных вырабаў і выпечкі, куток здаровага харчавання. Плануецца арганізаваць продаж тартоў і пірожных. Ёсць і група прамысловых тавараў першай неабходнасці, такіх як гаспадарчае і туалетнае мыла, пральны парашок і іншае.


У магазіне створана шэсць працоўных месцаў. Працуюць тут пакуль тры прадаўцы, чалавек, які глядзіць за залам, прыбіральшчыца. Ёсць яшчэ адна вакансія прадаўца. Рэжым працы вызначаны з 8 да 23 гадзін.


Думаецца, шырокі асартымент прадукцыі вядомых айчынных вытворцаў, прадстаўлены ў магазіне «Родны кут», і якасць абслугоўвання стануць візітнай карткай гандлёвага аб’екта, што, несумненна, дасць магчымасць павысіць імідж беларускай нацыянальнай прадукцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *