Вас выслушает начальник ОВД Бешенковичского райисполкома Олег Григорьевич Новик

Новости района

У апошнія дні лютага на базе аздараўленчага лагера «Лясное возера» аздараўленчага цэнтра «Талька» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў Аршанскім раёне спартыўныя і вынослівыя маладыя людзі сабраліся на абласны зімовы турыстычны злёт. Мерапрыемства было прысвечана 75-годдзю першага залпа «Кацюшы» пад Оршай.


У гэты раз удзел у ім прынялі 14 каманд з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Прыемна, што ўпершыню свае сілы ў абласным турзлёце вырашыла паспрабаваць і каманда Бешанковіцкага раёна. У яе склад увайшлі 10 чалавек: Аляксандр Ерашоў, Аляксей Сафроненка, Уладзімір Ерашоў, Таццяна Жукоўская, Надзея Несцяронак, Віталь Алёшын, Любоў Тоўпенец, Вольга Булыня, Мікалай Галашчоў, Руслан Стрэйкіс.


Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Т. А. Жукоўская, камандам прыйшлося пераадолець зімовую турыстычную паласу, пераўвасобіцца ў «Варашылаўскіх стралкоў», прыняць удзел у турыстычна-гумарыстычнай паласе, перацягваць канат, згуляць у хакей з мячом, пазмагацца ў армрэстлінгу, конкурсе мастацкай самадзейнасці і інш.


Нягледзячы на тое, што каманда нашага раёна была навічком у абласным зімовым турзлёце, журы ацаніла старанні бешанковіцкай моладзі, паставіла нядрэнныя ацэнкі, і ў выніку – дзявятае агульнакаманднае месца. Ну што ж, нядрэнны старт для пачатку новай традыцыі – удзелу ў абласным зімовым турыстычным злёце. Несумненным плюсам сталі добры настрой, эмацыйны ўздым, атрыманы зарад бадзёрасці, павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства, набыццё вопыту і новыя цікавыя знаёмствы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *