На Бешенковиччине подвели итоги районного соревнования по уборке зерновых культур

Заботы сельские

ПАДВЕДЗЕНЫ вынікі раённага спаборніцтва па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод маладзёжных уборачных экіпажаў, маладых камбайнераў, маладых памочнікаў камбайнераў і маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа. Арганізуецца яно штогод з мэтай прыцягнення моладзі да рэалізацыі аграрнай палітыкі дзяржавы, сучаснага і якаснага правядзення ўборкі ўраджаю, павышэння эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 4 маладзёжныя экіпажы, 13 маладых камбайнераў, 9 памочнікаў камбайнераў і 5 вадзіцеляў.


Вызначаліся пераможцы па максімальным намалоце збожжа на камбайн пры ўмове высокай якасці ўборкі збожжавых і зернебабовых культур, адсутнасці зрываў на працы па віне спаборнічаючых, парушэнняў працоўнай дысцыпліны і тэхнікі бяспекі. Сярод вадзіцеляў улічвалася колькасць перавезенага збожжа на адну тону грузападымальнасці аўтамабіля.


Так, першае месца сярод маладзёжных уборачных экіпажаў па праву занялі прадстаўнікі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» – камбайнер Павел Валер’евіч Полазаў і яго памочнік Аляксандр Юр’евіч Драздоў, якія на камбайне «КЗС-1218» намалацілі 653 тоны збожжа. Сярод маладых камбайнераў вылучыўся Аляксей Уладзіміравіч Гурко з УП «Свіціна-ВМК», на яго ліку 659 тон збожжа, а сярод маладых памочнікаў камбайнераў – Уладзімір Аляксандравіч Чэрнік з ЗАТ «ААБ-Агра Наватар».


Бясспрэчным лідарам сярод вадзіцеляў стаў працаўнік ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Юрый Мікалаевіч Балышкін, які на машыне «МАЗ-555» перавёз 2396 тон хлеба.


Усе пераможцы ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. Віншуем маладых лідараў жніва! Так трымаць!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *