На повестке дня у придвинских аграриев — очистка семенного материала и закладка его на хранение

Заботы сельские

Асноўныя ўборачныя работы ў сельгаспрадпрыемствах раёна даўно завершаны. Але гэта не азначае, што наступіў сезон зацішша. На парадку дня ў аграрыяў – ачыстка насеннага матэрыялу і закладка яго на захоўванне.


Як паведамілі ў раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, пад яравую сяўбу 2017 года раёну па плане спатрэбіцца 2550 тон збожжавых і зернебабовых культур: ячменю 1220 тон, пшаніцы 705 тон, 374 тоны аўса і 250 тон зернебабовых.


Гаспадаркам раёна трэба давесці насенны матэрыял збожжавых і зернебабовых культур да кандыцыі да 15 снежня.


Добра была наладжана гэта работа ва УП «Свіціна-ВМК», дзе з планам у 270 тон справіліся ўжо да 1 снежня. 360 тон насеннага матэрыялу ачысцілі і давялі да кандыцыі ў ДП «ПалітаддзелецАгра». Руплівымі гаспадарамі аказаліся ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» і сельгаспрадпрыемства «Вядзерава», якія таксама справіліся са сваімі планамі (600 і 200 тон адпаведна).


Для ацэнкі працаёмістасці працэсу мы наведаліся ў ДП «ДраздыАгра». Работа тут была на завяршальнай стадыі – засталося ачысціць і закласці на захоўванне 20 тон насеннага матэрыялу (пры плане ў 180 тон). Ачыстку пшаніцы вялі на «Петкусе». У тэхналагічным працэсе было занята не так багата працуючых, але яны сумленна ставіліся да сваёй работы.


– Усё збожжа ў абавязковым парадку падвяргаецца ачыстцы, – адзначыла начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Кацярына Аляксандраўна Балышкіна. – Гэта правіла вядома кожнаму работніку сельскай гаспадаркі.


Бо ў выніку ачысткі павялічваецца не толькі якасць, але і захаванасць насення асноўнай культуры, забяспечваецца больш высокая яго прыдатнасць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *