Международный день памяти жертв Холокоста

Общество

У 1930-ыя гады, калі да ўлады прыйшоў Адольф Гітлер, у Германіі пачаўся ўздым расавага антысемітызму, які суправаджаўся масавым разбурэннем сінагог, зняволеннем яўрэйскага насельніцтва, рабаваннем прадпрыемстваў, прыналежных яўрэям. У гісторыі праследаванне і знішчэнне нацыстамі яўрэяў, а таксама палякаў, цыганоў, масонаў, савецкіх ваеннапалонных, хворых і інвалідаў атрымала назву Халакост (спаленне да попелу). Ён з’яўляецца адным з самых жудасных прыкладаў генацыду ў XX стагоддзі. Па дадзеных Мемарыяльнага музея Халакоста ў Вашынгтоне, нацысты стварылі на тэрыторыі Еўропы каля 42 тысяч лагераў і гета, у якіх было забіта 6 мільёнаў яўрэяў, 3 мільёны ваеннапалонных, 220 тысяч цыганоў і інш.


Закранула сваёй чорнай хмарай гэта трагедыя і наш край. За гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі было знішчана больш за 800 тысяч яўрэяў. У Бешанковіцкім раёне загінула 95 працэнтаў яўрэйскага насельніцтва. Жудаснымі помнікамі Халакосту з’яўляюцца брацкія магілы ў г. п. Бешанковічы (на правым беразе Заходняй Дзвіны, у лесе), аграгарадках Ула (былы ваенны гарадок), Астроўна (бліз дарогі на Плісы), каля вёсак Слабада і Сокарава. У іх пахавана прыкладна 3 тысячы чалавек, у асноўным старых, жанчын, дзяцей.


Генеральная Асамблея ААН абвясціла 27 студзеня, дзень вызвалення Асвенцыма, Міжнародным днём памяці ахвяр Халакоста. Будзем помніць і мы!


Станіслаў Леаненка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *