Придвинцы золотого возраста принимали поздравления

Милосердие

Непрыкметна праляцелі навагоднія і калядныя святы. Лагічным завяршэннем чарады дабрачынных акцый стала ўручэнне салодкіх падарункаў ад Дзеда Мароза і Снягурачкі як дзеткам, так і людзям старэйшага пакалення, якія знайшлі душэўную цеплыню, клопат і павагу ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў ТЦСАН.


Сёння тут пражываюць 26 чалавек. Напярэдадні Новага года ў аддзяленні арганізавалі сапраўднае свята з песнямі, танцамі, віншаваннямі з Калядамі і Новым годам. Людзі, чый узрост можна назваць «залатым», прымалі ў сябе гасцей: начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама У. Р. Кухто, дырэктара ТЦСАН А. С. Мацэвіча, інспектара па кадрах Г. А. Патоцкую і інжынера па ахове працы УП «Бешанковіцкае ПМС» М. М. Целюка. Атмасферу навагодняй казкі жыхарам аддзялення падарылі артысты – работнікі Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў, а Дзед Мароз і Снягурачка падхапілі эстафету навагодніх цудаў, бо старыя, як дзеці, таксама чакаюць цудаў і чараўніцтва.


Меліяратары даўно супрацоўнічаюць з аддзяленнем кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў. І ў гэты раз прадстаўнікі працоўнага калектыву прыйшлі на свята не з пустымі рукамі, а дапамаглі напоўніць мех Дзеда Мароза салодкімі прысмакамі. Акрамя таго, УП «Бешанковіцкае ПМС» аказала аддзяленню матэрыяльную дапамогу, якая была скарыстана для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы і стварэння камфорту для старых. Тут з’явілася новая мэбля ў фае першага паверха, а таксама насценныя гадзіннікі ў двух холах, машынка для стрыжкі валасоў.


– Павага да старых – адзін з прынцыпаў чалавечнасці і маралі. Таму вельмі важна не адварочвацца ад іх праблем, а цалкам падтрымліваць і дапамагаць, – падзялілася Г. А. Патоцкая. – Мы робім усё ад чыстага сэрца, не чакаючы нейкіх узнагарод. Рабіць дабро – так проста і так прыемна, варта толькі паспрабаваць!


І праўда, сустрэча з навагоднім цудам атрымалася кранальнай і па-хатняму цёплай. Твары старых асвятляліся ўсмешкамі і радасцю, яны ахвотна ўключыліся ў свята, спявалі і нават танцавалі і, вядома ж, дзякавалі гасцям за падтрымку, увагу і клопат.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *