На Бешенковиччине подвели итоги работы животноводов за 2016 год

Заботы сельские

На раённым семінары-нарадзе ў ДП «ДраздыАгра» былі падведзены вынікі работы жывёлаводаў Бешанковіччыны за мінулы год.


На адну карову надоена 5401 кг малака (+135 кг да ўзроўню 2015-га). Гэта другі паказчык сярод раёнаў вобласці. Усе сельгаспрадпрыемствы перавысілі ўзровень 2015-га і забяспечылі рост вытворчасці (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы. Яна склала 31230 цэнтнераў, ці 104,4% у параўнанні з паказчыкамі 2015-га года.


Па стане на першага студзеня 2017 года, пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў грамадскім сектары склала 20202 галавы (+158). Колькасць кароў малочнай пароды па раёне – 5850 галоў (+100), цялят – 7350 (+365).


Лічбы лічбамі, яны радуюць і абнадзейваюць, але падчас семінара быў яшчэ адзін асабліва прыемны момант: узнагароджванне лепшых кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый Ганаровымі граматамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Сярод іх дырэктары УП «Свіціна-ВМК» і ДП «ПалітаддзелецАгра» Людміла Пятроўна Мамойка і Аляксандр Іванавіч Камовіч, галоўныя заатэхнікі гэтых гаспадарак Дзіяна Генадзьеўна Шчуплянкова і Таццяна Леанідаўна Кавалёнак, а таксама галоўныя інжынеры Пётр Уладзіміравіч Кулакоў (ЗАТ «ААБ-Агра Наватар»), Юрый Якаўлевіч Ткачонак (ДП «ПалітаддзелецАгра»), Аляксей Уладзіміравіч Гурко (УП «Свіціна-ВМК»), галоўны ветэрынарны ўрач ДП «ПлісыАгра» Марыя Мікалаеўна Яфрэмава.


Зіма сёлета няпростая. Наперадзе новы сельскагаспадарчы год: пасяўная, уборачная і іншыя клопаты. Таму асабліва важна наладзіць сумесны зладжаны шлях у такой нялёгкай, але неабходнай сельскай працы. І тады будзе добры вынік…