Жизнь, посвящённая службе

К 100-летию милиции Беларуси

Першая палова года ў Беларусі багата на даты, прысвечаныя ўшанаванню моцнай паловы чалавецтва. 4 сакавіка, напрыклад, сваё прафесійнае свята адзначыць беларуская міліцыя, якая ў гэты дзень да таго ж сустрэне 100-годдзе з часу свайго заснавання. З гэтай нагоды на старонках «Зары» нарадзілася новая рубрыка, у якой мы пазнаёмім землякоў з ветэранамі органаў унутраных спраў і сённяшнімі буднямі праваахоўнікаў РАУС.


Фасад дома жыхара вёскі Паўазер’е Уладзіміра Сямёнавіча Віткоўскага ўпрыгожвае шыльда з надпісам «Тут жыве ветэран». Гэта свайго роду падзяка нашчадкаў чалавеку неверагоднага лёсу за мірнае неба над галавой.


Для Уладзіміра Сямёнавіча 2017-ы год асаблівы: 4 сакавіка ён з калегамі па службе адзначыць 100-годдзе міліцыі Беларусі, а 20 мая – свой юбілейны 90-ы дзень нараджэння. Родам ветэран Вялікай Айчыннай вайны і органаў унутраных спраў з в. Крывое Сяло Каўлякоўскага сельсавета Бешанковіцкага раёна (зараз гэта тэрыторыя Шумілінскага раёна). Да вайны паспеў скончыць 7 класаў, сярэднюю адукацыю атрымаў ужо ў мірны час.


20 снежня 1944 года У. С. Віткоўскі быў датэрмінова мабілізаваны Бешанковіцкім райваенкаматам у Чырвоную Армію. Служыць давялося ў падраздзяленнях супрацьпаветранай абароны. Спачатку ў Прыбалтыцы ў складзе 42-й асобнай зенітнай пражэктарнай батарэі (воінская часць №10999) быў пражэктарыстам і наводчыкам азімута, затым яго полк быў перакінуты ў Калужскую вобласць Расіі, дзе з 1946 па 1951 год ураджэнец Бешанковіччыны ў воінскай часці №10899 асвоіў спецыяльнасць «Электрамеханік, дызеліст».


У. С. Віткоўскі праявіў сапраўдны гераізм у баях за гонар, свабоду і незалежнасць Радзімы, заўсёды быў выдатнікам баявой і палітычнай падрыхтоўкі. Таму не дзіўна, што пасля вайны мужчыну запрасілі працаваць у Ульскі райаддзел міліцыі УМДБ Віцебскай вобласці. Пачынаў ён у званні сяржанта міліцыі і даслужыў да старшага лейтэнанта, стаў для калег па службе легендай, а жыццё ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны і ветэрана органаў унутраных спраў – прыкладам для пераймання.


Падчас нашай сустрэчы Уладзімір Сямёнавіч нястомна паўтараў, што на працягу амаль 25 гадоў (з 1951 па 1975 год) заўсёды стараўся адказна несці цяжкую службу па забеспячэнні правапарадку і грамадскай бяспекі ў рэгіёне ў якасці ўчастковага ўпаўнаважанага, самааддана браўся за любую справу. Далёка не ўсе яго калегі на сваіх участках мелі службовы транспарт, што, безумоўна, ускладняла работу, у прыватнасці на сяле. Тым не менш стараліся, знаходзілі магчымасці дайсці да кожнага населенага пункта і жыхара, рабілі ўсё, каб не дапусціць злачынстваў і правапарушэнняў. Верным памочнікам для Уладзіміра Сямёнавіча, напрыклад, быў жарабец па мянушцы Казбек каштанавай афарбоўкі, вярхом на ім Віткоўскі працяглы час патруляваў даручаную яму тэрыторыю.


– Участковы ва ўсе часы ў значнай меры з’яўляецца, як кажуць, тварам міліцыі. Вынікі яго работы непасрэдна ўплываюць на эфектыўнасць барацьбы са злачыннасцю. Штат райаддзела міліцыі ў 50-60-я гады быў абмежаваны, – успамінае ветэран органаў унутраных спраў. – Але добра працавала грамадскасць, дружыннікі дапамагалі. Мой участак размяшчаўся на тэрыторыі двух сельсаветаў – Ульскага і Сокараўскага. Цяжар службы, рызыка заўсёды спадарожнічаюць працы ўчастковага, які стараецца дзеля спакойнага жыцця іншых людзей. З саслужыўцаў чамусьці ўзгадваецца старшы інспектар АБЭЗ Рыгор Фёдаравіч Церагера. Хапіла працы і мне, і яму…


Ішоў час, мяняліся назвы (Ульскі райаддзел міліцыі УМУС Віцебскай вобласці, аддзел міліцыі выканкама Ульскага райсавета, аддзел міліцыі выканкама Бешанковіцкага райсавета, Бешанковіцкі РАУС), але сутнасць службы заставалася нязменнай. У паўсядзённай працы ўчастковы ўпаўнаважаны У. С. Віткоўскі не лічыўся з асабістым часам. Ён нёс службу, часам небяспечную для жыцця, бо працаваў на аддаленні ад райаддзела міліцыі.


– Увогуле, будні ўчастковага міліцыянера – гэта штодзённая адпрацоўка замацаванай за ім тэрыторыі, – працягвае Уладзімір Сямёнавіч. – Яна ўключае ў сябе сустрэчы і гутаркі з людзьмі, высвятленне ўмоў іх пражывання, вырашэнне канфліктаў і іншых пытанняў, абследаванне месцаў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, пастаяннае ўзаемадзеянне з рознымі службамі, кіраўнікамі арганізацый, прадпрыемстваў, гаспадарак, прадстаўнікамі ўлады.


З усім названым вышэй У. С. Віткоўскі паспяхова спраўляўся. Пра гэта сведчаць як падзячны ліст і прэмія 100 рублёў за паспяховае раскрыццё крадзяжу трох пчоласем’яў у 1956 годзе, падзяка за паспяховае выкананне службовага абавязку ў 1970-ым, Ганаровая грамата УУС з нагоды 30-годдзя вызвалення БССР, так і медалі «За бездакорную службу» трэцяй, другой і першай ступеняў, медаль «50 гадоў савецкай міліцыі», нагрудны знак «Выдатнік міліцыі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *