К 30-летию ветеранской организации

Новости района

За I квартал па раёне атрымана 2645 галоў цялят (плюс 298 да мінулага года). У сувязі з павелічэннем пагалоўя жывёлы, значная ўвага надаецца і павышэнню захаванасці маладняку. У сельгаспрадпрыемствах вядзецца стварэнне жывёламесцаў за кошт рамонту існуючых памяшканняў і будаўніцтва новых гаспадарчым спосабам.


Так, за гэты перыяд у ДП «ПалітаддзелецАгра» ўведзена ў эксплуатацыю выгульная пляцоўка для маладняку на тэрыторыі фермы «Паліцы», у ДП «ДраздыАгра» пабудаваны прафілакторый для нованароджаных цялят на 42 месцы (МТФ «Дразды»). У ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс» таксама пабудаваны і эксплуатуецца прафілакторый для маладняку на 37 месцаў (МТК «Свяча»), ДП «ПлісыАгра» на тэрыторыі МТФ «Жауры» – прафілакторый на 65 месцаў. У сельгаспрадпрыемстве «Вядзерава» для размяшчэння цялят прафілакторнага перыяду дадаткова закуплены індывідуальныя боксы-домікі і вядзецца будаўніцтва прафілакторыя (МТФ «Чанавічы»). На тэрыторыі УП «Свіціна-ВМК» уведзена ў эксплуатацыю выгульная пляцоўка для маладняку паблізу вёскі Луг.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *