В Бешенковичском районе открыты пришкольные лагеря

Новости района

Лета. Сонца. Касавіца. Гудуць на вясковых палетках трактары. Важна плывуць сярод гэтага шыкоўнага мора. Так і хочацца завітаць сюды, у прыроднае царства, дзе пануе непаўторны пах свежаскошанай ці ўжо крыху падвяленай травы…


Паддаўшыся спакусе, у панядзелак, ледзь толькі пачаўся працоўны тыдзень, мы завіталі на палі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», дзе план па першым укосе траў складае 2350 га. Па дадзеных на 16 чэрвеня, 1280 з іх, ці 54,5%, – ужо скошаны. Наватарцы нарыхтавалі 13070 тон зялёнай масы. Каб забяспечыць жывёлам сытую зімоўку, трэба назапасіць 10684 тоны кармавых адзінак (26,7 – на адну галаву). План па сену – 1400 тон, сенажу – 19000 тон, сіласу – 20400 тон. За гэты час сельгасвытворцы ўжо нарыхтавалі 110 тон сена, 8973 тоны сенажу.


На корманарыхтоўцы заняты больш за 20 адзінак тэхнікі, сярод якой «John Deere», 2 «КВК-800» і 9 трактароў з «ПТС-9», «ПІМ-40» і «ПІМ-60». Галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Сяргеевіч Рыбік пазнаёміў мяне з некаторымі працаўнікамі. Сяргей Мікалаевіч Скрабло заняты на адным з «КВК-800», таксама як і Уладзімір Мікалаевіч Жыгуноў, на «John Deere» працуе Аляксей Леанідавіч Каралін. Аляксандр Аркадзьевіч Спірыдзёнак, Мікалай Аляксандравіч Мічтоў і Віктар Мікалаевіч Бурнэйка шчыруюць на адвозцы зялёнай масы. Доўга размаўляць аб тым, як ідзе праца, нам не прыйшлося: грэх, калі ў такое надвор’е тэхніка будзе прастойваць. Таму сельгасвытворцы, ледзь павітаўшыся, зноў акунуліся ў працу. За імі паважна крочылі буслы. Цікава, што гэтыя дзікія птушкі сярод тэхнікі і людзей паводзілі сябе зусім смела. Нейкі час з замілаваннем назіралі, як яны паводзяць сябе: нібы ўважліва сочаць за справай, няспешна ўзнімаюцца над полем, ганарліва выпростваючы крылы. Сельгасвытворцы з імі даўно звыкліся і працуюць спрытна, бо праца ў гаспадарцы наладжана добра.


– Самае цяжкае было – гэта ўсё арганізаваць, – заўважае галоўны аграном, вяртаючы мае думкі да руплівых працаўнікоў. – Затое справа вядзецца ў комплексе – косім, сушым, убіраем. Зараз усё залежыць ад надвор’я і, вядома, саміх працаўнікоў. Яны ж, у сваю чаргу, імкнуцца выканаць заданне старанна, бо разумеюць, што ўсе мы – адна каманда.


Гэта сапраўды так, а значыць, любая праца будзе выканана і жаданы вынік, несумненна, не прымусіць сябе чакаць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *