Санитарная служба напоминает о правилах

Актуально

Спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзіцца значная работа па пытаннях добраўпарадкавання і санітарнай ачысткі Бешанковіцкага раёна.


Як паведаміла рэдакцыі памочнік урача-гігіеніста РЦГЭ Н. В. Бараноўская, у першым паўгоддзі 2017 года былі агледжаны 135 суб’ектаў гаспадарання, 396 прадпрыемстваў і 1092 аб’екты (тэрыторыі) усіх формаў уласнасці. Выяўлена 107 парушэнняў сярод суб’ектаў гаспадарання. 305 аб’ектаў эксплуатаваліся з парушэннямі, у тым ліку зарэгістраваны 106 фактаў забруджанасці тэрыторый, 91 – нездавальняючага становішча кантэйнерных пляцовак.


Па выніках работы выдадзены 165 рэкамендацый, 12 прадпісанняў, складзены 9 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку 6 – на прадпрыемствы ўсіх форм уласнасці на агульную суму 874 рублі. У 198 населеных пунктах раёна праверана 4760 прыватных домаўладанняў. Выяўлена 96 парушэнняў, у асноўным яны датычыліся абкосу і засмечанасці прыдамавых тэрыторый.


На мінулым тыдні, напрыклад, напярэдадні XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які сёлета горад на Дзвіне будзе прымаць з 10 па 19 ліпеня, увага спецыялістаў санітарнай службы была звернута на маніторынг аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу (магазінаў і кафэ), у тым ліку АЗС і аўтамабільных стаянак, што размяшчаюцца на трасе М-3.


У мэтах падтрымання парадку і чысціні ў г. п. Бешанковічы, населеных пунктах, прадпрыемствах, арганізацыях раёна ДУ «Бешанковіцкі РЦГЭ» нагадвае асноўныя правілы, якія дазволяць пазбегнуць адміністрацыйнага пакарання:


— не пакідайце цвёрдыя адходы ў неабсталяваных месцах;


— не злівайце (скідвайце) вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб’екты;


— не складзіруйце тару і запасы тавараў на тэрыторыі, якая прылягае да гандлёвых аб’ектаў;


— не складзіруйце і не захоўвайце больш чым 72 гадзіны на тэрыторыях, прылягаючых да зямельных участкаў, у тым ліку праезнай часткі вуліц, дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і будаўнічае смецце.


Дадзеныя правілы зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №110 ад 01.11.2011 года «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый».


Прытрымліваючыся гэтых правілаў, мы зробім «наш дом» чыстым.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *