В финале областных соревнований по футболу Кожаный мяч-2017 бешенковичские спортсмены заняли 3-е место

Спорт

У ліпені юныя бешанковіцкія спартсмены, што займаюцца футболам у ФСК «Дзвіна», пабывалі ў г. Шуміліна, дзе прайшлі абласныя занальныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч-2017».


З гарадоцкімі футбалістамі нашы згулялі ўнічыю – 2:2. Адзін гол забіў Арцём Бурмак, другі – Багдан Дзячук. Сустрэча з гаспадарамі поля – шумілінцамі – завяршылася з лікам 6:0. Тры мячы забіў Максім Каравач, два – Арцём Бурмак і адзін – Багдан Дзячук.


Паколькі перамога была за нашымі футбалістамі, то каманда выйшла ў фінальны этап абласных спаборніцтваў і ў канцы месяца пабывала ў Оршы, дзе сустрэлася з чацвёркай лепшых каманд вобласці. У фінале юнакі перамаглі лепельскіх спартсменаў (2:1, галы забіў наш Арцём), але саступілі пастаўскім футбалістам (0:1). Дадому вярнуліся з трэцім месцам, Ганаровай граматай і медалямі. Віншуем з добрай гульнёй і баявым настроем!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *