В школу с Добрым сердцем

Новости района

Капейка рубель беражэ. Гэта вядома кожнаму чалавеку. Таму замест таго, каб выкінуць знойдзеную на паліцах і ў шафах непатрэбную макулатуру, лепш здайце яе. Невялікія грошы, але ўсё ж збор і перапрацоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў недаацэньваць нельга.


Напрыклад, для таго, каб выгадаваць дрэва, неабходна ў сярэднім каля 50 гадоў.Таму ўжыванне другаснай сыравіны дазваляе выратаваць не адно дрэва: з тоны макулатуры можна вырабіць каля 25 тыс. школьных сшыткаў, а з кожных 60 кг папяровых адходаў – столькі тавараў, колькі з 1 дрэва.


Перапрацоўка другаснай сыравіны дазваляе дзяржаве захаваць пэўныя прыродныя рэсурсы і фінансавыя сродкі. Гэта справа важная і патрэбная, як з пункту гледжання эканомікі і вытворчасці, так і экалогіі. УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» сёлета пры заданні 70 тон паперы і кардона за студзень-чэрвень сабрана 28,05 тоны, што складае 40% ад задання. Шклабою – 28,5 тоны (з 45 па плане), ці 63%. Палімерных адходаў – 6,5 тоны (пры заданні 25), ці 26%.


Акрамя таго, прымаюцца адходы электрычнага і электроннага абсталявання, якіх запланавана сабраць 5 тон і адпрацаваных масел (0,6 т). Зношаных шын сабралі тону з запланаваных дзвюх.


Усе людзі добра разумеюць, што другасная сыравіна – танная крыніца шматлікіх рэчываў і матэрыялаў. Частка адходаў можа і павінна атрымаць другое жыццё. Давайце ж паспрыяем гэтаму разам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *