В подарок Бешенковичам к юбилею

К 570-летию Бешенкович

Куды б ні вялі людзей шляхі і куды б ні неслі рэкі, ёсць паняцці вытокаў і родных берагоў. Гэта месцы, дзе мы па-сапраўднаму дома, дзе сапраўды можна адмовіцца ад мітусні і дзе час ідзе па-іншаму. У кожнага з нас часцінка душы жыве на малой радзіме. Кожны з нас чуе голас свайго роднага краю, адзінага сапраўднага месца на Зямлі.


Шанаваць, адраджаць сваю малую радзіму і родныя мясціны заклікае беларусаў Кіраўнік краіны А. Р. Лукашэнка. «Давайце ў бліжэйшыя гады, хто колькі можа, хто як можа, зробім для нашай малой радзімы тое, што можа зрабіць кожны. Я ўпэўнены: калі заможны чалавек, які нарадзіўся ў маленькай вёсачцы і не забыў яе, зробіць для яе хоць што-небудзь на працягу трох, можа, пяці гадоў, наша краіна будзе прыгожай, яна будзе квітнеючай, – падкрэсліў Аляксандр Рыгоравіч. – Таму мой заклік да ўсіх тых, хто не забыў сваю малую радзіму: давайце для яе зробім максімум, давайце, стаўшы заможнымі людзьмі (тыя, хто здольны), зробім для гэтых вёсачак, рачулак, для маленькіх гарадкоў і пасёлкаў тое, што мы можам зрабіць».


Прапанова Прэзідэнта знайшла водгук у сэрцах беларусаў, маленькія вёсачкі і вялікія гарады пакрысе прыхарошваюцца і мяняюць сваё аблічча. Вось і з нагоды свайго 570-га дня нараджэння Бешанковічы атрымалі падарунак – з прыцягненнем сродкаў раённага суботніка і інвестыцый суб’ектаў гаспадарання выкананы работы па добраўпарадкаванні паркаў і сквераў, тэрыторый месцаў агульнага карыстання і жыллёвага фонду, выраблены і ўстаноўлены дзіцячае абсталяванне, малыя архітэктурныя формы і трэнажоры.


Так, КУП «Бешанковіцкае ПМС», ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас», філіялам «АТП №21 г. п. Бешанковічы» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» выраблены і ўстаноўлены ў цэнтральным парку арэлі, прыватнае прадпрыемства «Древхозсервис» (С. Л. Селіванаў) зрабіла альтанку. За кошт сродкаў суботніка аплачаны і ўстаноўлены 8 лавак на суму 1600 руб., дзіцячы гульнявы комплекс «Павільён» са скатнай горкай коштам 952 руб. Зараз УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» вядзе работы па бягучым рамонце пешаходных дарожак.


У камсамольскім парку усталяваны каскад якараў, паднятых са дна ракі Заходняя Дзвіна. Такі падарунак райцэнтру зрабілі Андрэй Трубецкі, Андрэй Бурнэйка і Станіслаў Леаненка. За кошт сродкаў суботніка набыта і ўстаноўлена 10 лавак з урнамі на суму 2820 руб., усталяваны 24 таршэрныя апоры з ліхтарамі на сумму11518 руб., у тым ліку выдзелена 2800 руб. са сродкаў раённага суботніка, 8718 руб. – уласных грошай камунальнай службы. Прадоўжаны работы па бягучым рамонце пешаходных дарожак.


Яшчэ больш прыгожым стаў і сквер на вуліцы Свабоды. Дзякуючы калектыву Бешанковіцкага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ «Чашнікігаз» тут з’явіліся арэлі, а новыя лаўкі жыхарам райцэнтра падарыла ТАА «Літуаніялес». На Алеі воінаў-інтэрнацыяналістаў ўстаноўлены лаўкі з урнамі на суму 370 руб., набытыя за кошт сродкаў суботніка. Упрыгожылі мікрараён вуліцы Маладзёжнай дзіцячая гульнявая і спартыўная пляцоўкі. Тут абсталявана вулічная пляцоўка з устаноўкай 8 трэнажораў і варкаута.


Дарэчы, нямала людзей розных узроставых груп, якія жывуць у гарадскім асяроддзі, імкнуцца стаць на шлях здаровага ладу жыцця. І фізічныя нагрузкі з’яўляюцца адным з ключавых момантаў, якія дапамагаюць дасягненню гэтай мэты. Сярод розных метадаў фарміравання здаровага і прыгожага цела асаблівае месца займае варкаут. Гэта фактычна адзін з самых папулярных відаў вулічнага спорту на дадзены момант. Калі звярнуцца да значэння непасрэдна самога тэрміна, то варта адзначыць, што варкаут – гэта вулічная трэніроўка. Сутнасць яе зводзіцца да таго, што работа ідзе толькі з уласнай вагой пры дапамозе розных спартыўных снарадаў (турнікі, брусы і інш.) на адкрытым паветры.


Варкаут з’явіўся таксама ля дома №29 на вул. Чарняхоўскага, дзе размяшчаецца спартыўная зала ФСК «Дзвіна». Акрамя таго, НВП «Белкатламаш» ТАА выраблены і дадаткова ўстаноўлены на дзіцячай гульнявой пляцоўцы ля гэтага будынка арэлі і 5 лавак.


Змяніла сваё аблічча і дваровая тэрыторыя паміж дамамі №23 на вул. Чарняхоўскага і №4 на вул. Пушкіна. УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» тут выдаліла сухія і аварыйныя дрэвы, зрабіла падсыпку і планіроўку тэрыторыі, на якой пачалося абуладкаванне дзіцячай спартыўна-гульнявой пляцоўкі.


Арэлі, пясочніцы, горкі, альтанка і іншыя гульнявыя элементы і малыя архітэктурныя формы, што з’віліся на пляцоўцы, выраблены або перададзены УАЗ «Бешанковіцкая ЦРБ», «Бешанковіцкім раёнам электрычных сетак філіяла «Віцебскія электрычныя сеткі» РУП «Віцебскэнерга», прыватным прадпрыемствам «БелВудСтройТорг» (А. П. Ткачонак).


Яшчэ адны арэлі для дзятвы выраблены і ў хуткім часе будуць устаноўлены Бешанковіцкім вузлом электрасувязі Чашніцкага ЗВЭС. А камунальная служба па меры фінансавых магчымасцяў дапоўніць месца дзіцячых гульняў іншымі архітэктурнымі формамі.


Безумоўна, у чалавека няма нічога даражэйшага за родную зямлю, той зямлі, што чула першы яго крык з калыскі і моцна трымала босыя, яшчэ няцвёрдыя ногі пры першых кроках. Прыгажэйшага вось за гэтыя мясціны, дзе твае карані і вытокі, няма нідзе. Таму ўсе разам мы здольныя зрабіць наш агульны дом яшчэ больш квітнеючым і ўтульным!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *