Операция Арсенал

Новости района

«Успевает тот, кто не торопится»


Менавіта пад такім дэвізам з мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне парушэння хуткасных рэжымаў руху 29 ліпеня бягучага года па ўсёй рэспубліцы пройдзе чарговы Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.


Перавышэнне хуткасці – адна з найбольш распаўсюджаных разнавіднасцяў парушэнняў Правілаў дарожнага руху і прычын аварый. Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае, што хуткасць павінна забяспечваць вадзіцелю магчымасць пастаяннага кантролю над рухам аўтамабіля.


Рытм сучаснага жыцця становіцца ўсё больш хуткім. Услед за гэтым большасць аўтааматараў пачынаюць перавышаць дапушчальныя межы хуткаснага рэжыму. Як ні дзіўна, але звычайна той, хто не спяшаецца, а дасканала выконвае Правілы дарожнага руху, у жыцці паспявае зрабіць значна больш.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *